Мінскі мастак-канцэптуаліст, сябра Беларускага саюза дызайнераў, вядомы бард і апантаны калекцыянер Сяргей Шыла, акрамя канцэртаў пад гітару і выставачнай дзейнасці, часта ўдзельнічае са сваёй багатай калекцыяй самавараў у гарадскіх і загарадных святах і фестывалях.
Сапраўды, такія незвычайныя рэчы могуць упрыгожыць любую святочную пляцоўку! Вось і ў мінулыя выхадныя ў час міжнародных спаборніцтваў, якія праводзіліся ў Лагойскім раёне, апрануўшы свой іміджавы аля-армейскі кажух, Сяргей не толькі дэманстраваў сваю «залатую» калекцыю, але і частаваў гарачай гарбатай з калекцыйнага самавара.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Ссылки
[1] https://zviazda.by/ru/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/ru/gramadstva
[3] https://zviazda.by/ru/tags/fota-dnya