На пачатку вясны на кірмашы ў Шклове можна заўважыць незвычайны тавар, які прапануюць мясцовыя майстры-рамеснікі, — домікі для розных птушак — шпакоўні, сінічнікі. Майстар па дрэве Валянцін ЖУРАЎЛЁЎ таксама не застаўся ўбаку ад вясновых спраў і прынёс на кірмаш свае арніталагічныя вырабы. Мясцовая гаспадыня Таццяна ЛАБУЗНОВА зацікавілася птушынымі хаткамі, бо ведае: калі побач з участкам дапамагчы пасяліцца птушкам — будзе каму ахоўваць агарод ад шкоднікаў.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Ссылки
[1] https://zviazda.by/ru/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/ru/gramadstva
[3] https://zviazda.by/ru/tags/fota-dnya