Жыхар вёскі Шарагі Мёрскага раёна Віктар Брыгас часта ездзіць на іншы бераг Дзвіны — у Верхнядзвінскі раён. Спачатку — тры кіламетры да горада Дзісны (на маленькім трактарчыку з плугамі альбо акучвальнікамі), потым — на пароме, а далей, да вёскі Нурава, — яшчэ два кіламетры.
— Трэба дапамагаць родным і сваякам, таму я кожны дзень на сваім памочніку — міні-трактары, — расказаў Віктар, пакуль паром стаяў на часовым прыколе і сказаў добрыя словы ў адрас дарожных работнікаў гэтага парома, якія бездакорна нясуць службу і трымаюць рачное судна ў парадку.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара.
Ссылки
[1] https://zviazda.by/ru/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/ru/gramadstva
[3] https://zviazda.by/ru/tags/fota-dnya
[4] https://zviazda.by/ru/tags/zahodnyaya-dzvina