На падворку паштальёна вёскі Бытча Людмілы Стаін адбылося чарговае папаўненне — нарадзілася цялятка. І, вядома, у першую чаргу гаспадыня клапоціцца пра гэтае «немаўлятка». Цяпер статак рагуль на бытчанскім двары налічвае ажно чатыры галавы, акрамя іх — конік, парсючкі, гусі, куры. Цяпер гарачая пара, трэба нарыхтоўваць сена, таму працы ў гаспадароў непачаты край!
Людміла Міхайлаўна пяць гадоў носіць пошту ў Старабарысаўскім паштовым аддзяленні, любіць сваю работу, хутка і з настроем забяспечвае сваіх аднавяскоўцаў перыёдыкай, пісьмамі, пераводамі. І ў той жа час увішная жанчына з'яўляецца прыкладам працалюбства, клапатлівай матуляй і жонкай.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Ссылки
[1] https://zviazda.by/ru/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/ru/gramadstva
[3] https://zviazda.by/ru/tags/fota-dnya