Спектакль «Чорная панна Нясвіжа» паводле п'есы Аляксея Дударава цяпер можна не толькі ўбачыць, але і пачуць — у пастаноўцы канала «Культура» Беларускага радыё. Прэм'ера яго адбудзецца ў праграме «Радыётэатр плюс» 23 чэрвеня а 19-й гадзіне — у эфіры, а таксама на сайце www.radіokultura.by.
Як сцвярджае дырэктар канала «Культура» Уладзімір Трапянок, знакамітая легенда не страчвае актуальнасці і ў наш час: «Мы вырашылі запісаць спектакль «Чорная панна Нясвіжа» для захоўвання ў радыёфондах, што зробіць яго даступным для мільённай аўдыторыі і цяпер, і ў наступныя дзесяцігоддзі. У супольнай рабоце акцёраў-купалаўцаў, каманды канала і кампазітара Віктара Капыцько атрымаўся сапраўдны гімн вялікаму каханню, якое не мае межаў».
У пастаноўцы ўдзельнічалі Валянціна Гарцуева (Барбара Радзівіл), Павел Астравух (кароль Жыгімонт), Ала Ельяшэвіч (Бона Сфорца), Ігар Дзянісаў (Радзівіл Руды), Аляксандр Паўлаў (Радзівіл Чорны) і іншыя акцёры тэатра імя Янкі Купалы, а таксама аўтар п'есы Аляксей Дудараў, які выканаў ролю вядучага.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Ссылки
[1] https://zviazda.by/ru/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/ru/kultura
[3] https://zviazda.by/ru/teatr
[4] https://zviazda.by/ru/tags/chornaya-panna
[5] https://zviazda.by/ru/tags/nyasvizh