Сярэдняя школа № 37 — найлепшая навучальная ўстанова Цэнтральнага раёна Мінска. Але не толькі з гэтай нагоды я прыйшоў сюды, каб зрабіць фота да Дня настаўніка, а яшчэ і таму, што ў дружным педагагічным калектыве школы працуе настаўніца музыкі і спеваў Алена Ільюшкіна, працоўны педагагічны стаж якой — роўна пяцьдзясят гадоў! Менавіта столькі Алена Цімафееўна працуе на адным месцы: у яе працоўнай кніжцы толькі адзін запіс.
— Пасля музычнага вучылішча з дыпломам педагога сальфеджыа, дырыжора хора і настаўніка спеваў я прыйшла менавіта ў гэтую школу, бо калісьці тут вучыўся мой будучы спадарожнік па жыцці — муж. Ён і прывёў мяне сюды, — з усмешкай прыгадвае Алена Цімафееўна. — Паверце, ніколі не хацела мяняць сваю работу і свой калектыў!
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Ссылки
[1] https://zviazda.by/ru/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/ru/gramadstva
[3] https://zviazda.by/ru/tags/fota-dnya