Ну, канешне, яшчэ не зусім майстры, а навучэнцы клуба дэкаратыўнай творчасці «Барэльеф», што дзейнічае ў Свяцілавіцкім сельскім доме рамёстваў Бялыніцкага раёна. Акрамя Данііла КУЖЭЛЬНІКАВА і Сяргея ЦВЫРА, якіх вы бачыце на фота, у клубе займаюцца яшчэ 13 хлопчыкаў і дзяўчынак. Пад кіраўніцтвам Алега Кавалёва яны вучацца ствараць вырабы з гіпсу, алебастру, іншых хуткасохнучых матэрыялаў. Мяркуючы па ўсім, дзецям гэты занятак даспадобы.
Фота БЕЛТА
Ссылки
[1] https://zviazda.by/ru/gramadstva
[2] https://zviazda.by/ru/tags/fota-dnya