У гомельскім мікрараёне Шведская Горка навагодні настрой мясцовым жыхарам будзе дарыць асаблівая ёлка: зялёную прыгажуню прывезлі не з лесу, а з дачнага падворка ў пасёлку Чырвоная Слабада Рэчыцкага раёна.
Яшчэ ў сярэдзіне лістапада на электронную пошту Гомельскага аблвыканкама жыхар мікрараёна Шведская Горка даслаў зварот з просьбай не пакінуць гэтую тэрыторыю, дзе пражываюць каля 13 тысяч чалавек, без святочнага настрою і абавязковага сімвала Новага года — упрыгожанай ёлкі. У гэты ж час на пошту прыйшло яшчэ адно паведамленне: «Падару Гомелю (раёну) да Новага года хатнюю ёлку», — напісаў дачнік Уладзімір ЛАГВІНЕНКА (на фота). Дзве ініцыятывы вырашылі аб'яднаць. У дачны пасёлак дэлегавалі брыгаду з сямі чалавек, адправілі аўтавышку, аўтакран для пагрузкі, трал для перавозкі. Вялікае прыгожае дрэва было паспяхова дастаўлена і ўстаноўлена на месцы прызначэння.
Фота БелТА
Ссылки
[1] https://zviazda.by/ru/gramadstva
[2] https://zviazda.by/ru/tags/fota-dnya