У сталічнага жыхара Андрэя Бегуна шмат цікавых захапленняў. Я ведаю яго як апантанага вандроўніка-экстрэмала, які разам з сябрамі ладзіць далёкія шматдзённыя аўтападарожжы на Байкал, Каўказ. Ён аб'ехаў ці не палову суседкі-Расіі.
Часта жыццярадасны мінчанін прападае ў гаражы, бо тут у яго створана сапраўдная майстэрня. Андрэй любіць канструяваць новыя механізмы і агрэгаты, яму падабаецца рамантаваць старую тэхніку і бытавыя прыборы, мадэрнізаваць для цяжкадаступных дарог транспарт — пазадарожнікі і звычайныя ровары. Нездарма ж кажуць: не кармі майстра хлебам, а дай папрацаваць!
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Ссылки
[1] https://zviazda.by/ru/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/ru/gramadstva
[3] https://zviazda.by/ru/tags/fota-dnya