38 крылатых насельнікаў нашых абшараў – ад арлана да ястраба – “звілі гнёзды” пад вокладкай новай кнігі паэта Юркі Голуба. У гэтай кнізе кожная з прадстаўленых у вершаваных радках птушак “прымасцілася” ля сваёй літары беларускай азбукі.
Чый магутны ўзмах крыла няпроста разгледзець у тых далях, “дзе й хмара не брыла”? Што за птушка друкуе на машынцы лісты, седзячы на хваёвым ствале? Хто сваім грозным рыкам палохае шчупакоў у трыснягу? Чаму варона па-старэчы каркае? Ці ёсць птушкі, якія ўмеюць чытаць кнігі (няхай і па складах) і даіць козаў? “Птушыны радавод” прыадкрые заслону таямніцы над гэтымі “птушынымі” пытаннямі.
Бліжэй пазнаёміцца з пярнатымі маленькім чытачам дазволяць не толькі займальныя чатырохрадкоўі, але і яркія рэалістычныя ілюстрацыі, дзякуючы якім дзеці навучацца адрозніваць куліка ад траўніка, а чыжа – ад івалгі.
Каб набыць кнігу па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі) звяртайцеся ў Выдавецкі дом «Звязда» па тэлефонах:
+375 17 288 1294 [1]
+375 17 284 7965 [2]
Чтобы купить книгу по специальной цене (без торговой наценки) обращайтесь в Издательский дом «Звязда» по телефонам:
Ссылки
[1] tel:%2B375%2017%20288%201294
[2] tel:%2B375%2017%C2%A0284%207965
[3] http://old3.zviazda.by/project-biblioteka/