102 малышы пераступілі парог новага дзіцячага сада, які адкрыўся ў гарадскім пасёлку Мір.
У гэтай дашкольнай установе, якая разлічана на 130 месцаў для дзяцей з пасёлка і навакольных вёсак, будзе 7 груп, у тым ліку ясельная. У параўнанні з ранейшымі ўмовамі (групы былі перапоўненыя, не мелі медпункта, ежу гатавалі ў іншым будынку) сітуацыя кардынальна змянілася. Цяпер з'явіўся прыгожы будынак, дзе ўсё на сучасным узроўні. У прыватнасці, ёсць медыцынскі блок, дзе для выхаванцаў будзе праводзіцца шмат прафілактычных працэдур, музычная і спартыўная залы, басейн.
За апошнія 5 гадоў на Гродзеншчыне адкрыліся 24 установы для дзяцей — 5 школ, 10 дзіцячых садоў, 9 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.
— Штогод мы прыкладаем усе намаганні для таго, каб дзеці выхоўваліся ў належных умовах, — зазначыў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар ЛІСКОВІЧ.
Дарэчы, і ён, і старшыня Карэліцкага райвыканкама Віктар ШАЙБАК прыехалі на ўваходзіны дзіцячага сада з падарункамі. Ад аблвыканкама — абсталяванне для камп'ютарнага класа, ад раённага выканаўчага камітэта — мультымедыйная ўстаноўка.
Барыс ПРАКОПЧЫК
Фота grodnanews.by
Ссылки
[1] https://zviazda.by/ru/tags/barys-prakopchyk
[2] https://zviazda.by/ru/gramadstva
[3] mailto:prakopchіk@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/ru/tags/novy-dzicyachy-sad
[5] https://zviazda.by/ru/tags/garadski-pasyolak-mir
[6] https://zviazda.by/ru/tags/viktar-liskovich
[7] https://zviazda.by/ru/tags/viktar-shaybak