Душан Джурышыч – адзін з найбольш вядомых у сённяшняй Чарнагорыі пісьменнікаў, чыёй кнігай для дзяцей “Вясёлы капітан” Выдавецкі дом “Звязда” адкрыў новую кніжную серыю “Сяброўства без межаў”. Дзякуючы гэтай серыі чытачы пазнаёмяцца з дзіцячымі творамі замежных мастакоў слова ў перакладзе на беларускую мову.
Паэт, празаік, драматург, Душан Джурышыч шмат піша як для дарослых, так і для дзяцей. Прасякнутыя добрым гумарам і цеплынёй вершы і “апавяданні-карацелькі”, якія ўвайшлі ў склад кнігі “Вясёлы капітан”, зараджаюць вясёлым настроем, і вось ужо ўсмешка не пакідае ваш твар. Аўтар шчыра любіць усіх сваіх герояў: ці то ўдачлівага паляўнічага, які заўсёды мае шмат здабычы… у сне, ці то гарэзлівага фантазёра, які хоча стаць вялікім капітанам, каб ніхто больш не прымушаў яго есці манную кашу і не гнаў мыць вушы, ці то знаходлівага хлопчыка Сашу, які вынайшаў спосаб змайстраваць ліфт на 6 паверх у двухпавярховым доме… А разам з героямі – і ўсіх сваіх маленькіх чытачоў.
_______________________________________________________________________________________________________
Концерт для детей и молодежи, пластический спектакль Егора Дружинина и «Рок-панорама».
Выбор саженца для садовода — тот момент, значимость которого сложно переоценить.
Успех зависит от соблюдения отраслевых регламентов и технологий.
«Императорский» туристический маршрут поможет развивать сельскую территорию.