Нядаўна ў Мінску з’явіўся помнік Аляксандру Неўскаму. Гэта, мабыць, першы гістарычны персанаж, хто адкрыта выступіў супраць заходняй экспансіі. Сапраўдны змагар. Змагаўся з варожай навалай. Благаверны князь трапна зазначыў: «Не ў сіле Бог, а ў праўдзе».
О, летуценнае дзяцінства. Калі басанож у думках уздымаешся над непралазным гушчаром пушчаў, над вірлівымі рэкамі, калі падарожнічаеш па сівых сутарэннях замкаў ды раскошы палацаў... Калі ты ў марах разам з нашымі воінамі бяжыш ў атаку, а з будаўнікамі — дакранаешся да неба на вышыні новабудоўляў.
У кожнага свой талент. Хтосьці вельмі выдатна выточвае дэталі. Хтосьці віртуозна валодае пэндзлем, як іншы грацыёзна сваім целам на сцэне. Таленавітаму літаратару хапае трох дзясяткаў літар, каб перадаць пачуцці, а музыканту і ўвогуле сямі нот — каб чалавек адчуў сваю душу.
Лістапад. Пад нагамі шастае лісце. Час разваг. Размовы з мінулым. Маўляў, што паспеў за гэты год, за дзесяцігоддзе, за жыццё... Філасофія. Колькі б ні цвілі каштаны, усё роўна потым зялёнае вясной лісце стане рудым і будзе шапацець пад нагамі. Альбо і інакш можна разважаць.
Для мяне мужчынскім ідэалам быў дзед. Праз пару соцень метраў ад нас стаяла дзедава хата. Франтавік і разведчык, ляснік, заліхвацкі прафесіянал у сваёй справе. Для мяне — ідэал.
У прыродзе ўсё заканамерна. За зімой абавязкова прыходзіць вясна. А ці заўжды чалавек ведае, што яго чакае? Жыццё паказвае, што не. А калі гаворка пра грамадства, пра дзяржаву? Чалавек можа толькі планаваць.
Кажуць, што дарослым не хапае часу. Але больш верагодна, што нам не хапае дзівоснага пачуцця, што ўсё наперадзе. А яшчэ — сапраўднага дзіцячага шчасця. Калі проста хораша і на душы птушкі спяваюць, нават у зімнюю сцюжу перад Калядамі.
«Я, краіна шчаслівага дзяцінства, вітаю цябе, мой любы дружа». Гэта радкі з прывітальнага буклета беларускага дзіцячага лагера адпачынку «Зубраня». Трапіць туды ў час майго падлеткавага ўзросту было за шчасце. Такім чынам адзначалі найлепшых вучняў. Мне пашчасціла — я трапіў.
Што такое заходняя рэчаіснасць, зноў, каторы ўжо раз, мы даведаліся дзякуючы Украіне. Пішу і сам не магу ўцяміць: сучасная Украіна — аплот нацызму. Чаго ў душы больш: абурэння, злосці альбо шкадавання? Адразу не адкажаш.
Для Польшчы надышоў час аплаты амерыканскіх крэдытаў. Час расплаты. Плаціць па рахунках вымушаныя звычайныя палякі. Нават за месяц да выбараў улады людзей не чуюць. Ігнаруюць грамадскае меркаванне. Бо цяперашнія кіраўнікі разумеюць: іх выбірае не насельніцтва Польшчы, іх выбірае істэблішмент з уладных кабінетаў англасаксонскага свету. Людзі гэта адчуваюць.
Цягнік імчыць наперад. Нібыта той вірлівы час. Праз акно прабіваюцца промні сонца. Памятаеце, як некалі нашы літаратурныя сейбіты марылі і верылі: «загляне сонца і ў наша ваконца»? Заглянула. Дык яшчэ і ярка свеціць. Не замінае гэтаму хараству парахавы дым, не засцілаюць яснае неба над галовамі беларусаў чорныя хмары вайны. Досыць. Нацярпеліся. Жаданне міру — тое, што нас аб'ядноўвае.
Пацягнула восенню. Нават адчуваецца пах залатой пары. Яшчэ лісце не шапаціць пад нагамі, але ўранку і вечарамі пацягвае прахалодай, свежасцю, нават сырасцю. Памятаю, як у дзяцінстве цягнула дымам — так нагадвалі аб сабе тарфяныя залежы, і яшчэ — бульбай. Гэта быў непаўторны пах.
Ледзяное покрыва яшчэ не акрэпла, а таму выходзіць на яго рызыкоўна і небяспечна.
Яна «змяняе нашу зямлю».
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.