У вёсцы, дзе я нарадзілася, ёсць такі жарт: «Калі бульба не ўрадзіла — гэта гора. А калі ўрадзіла — яшчэ большае гора». Дык вось сёлета «Скарб» вырас на славу, таму на мінулыя выхадныя мы адправіліся на маю малую радзіму дапамагаць маці «гараваць». Бо (вясковыя людзі зразумеюць) сабрацца ўсёй сям'ёй на копку бульбы — гэта святое.
Неяк па дарозе на Віцебшчыну ўбачылі з акна машыны зараснікі баршчэўніку Сасноўскага. І я ўслых згадала сітуацыю, як год таму мы ўсёй сям’ёй паехалі на самазбор бружмелю ў Самахвалавічы. Было вельмі спякотна.
Часам, пакуль я хаджу на работу, сын застаецца з прабабуляй. Калі вяртаюся, Таццяна Віктараўна за гарбаткай распавядае мне, як прайшоў дзень. А нядаўна ледзь не з самага парога сустрэла фразай: «Ой, ты нават не ўяўляеш, што ў нас сёння было!» Аказваецца Таццяна Віктараўна варыла суп на кухні, а Сымон гуляў у суседнім пакоі. Праз нейкі час кліча: «Бабуля, ідзі сюды, я табе нешта пакажу».
У красавіку на нашу вясковую вуліцу нарэшце вярнуўся доўгачаканы бусел. Але чамусьці адзін, без сваёй бусліхі... «Відаць, не дажыла да вясны», — выказала сумную здагадку мая 88-гадовая суседка. Але, на шчасце, яна не спраўдзілася. Праз некалькі дзён мы ўсё ж пачулі з гнязда на слупе радасны парны клёкат...
Днямі я спытала ў 4-гадовага сына, ад чаго, на яго погляд, бацькам трэба абараняць сваіх дзяцей. «Ад электрычнасці, ад стрэмак, ад вялікай колькасці цукерачак і мульцікаў, ад кляшчоў, ад дрэнных слоў, ад зубных монстраў...» Пра ўсё гэта, што ляжыць на паверхні, я пісаць не буду.
Вечар пятніцы. Я стаю на прыпынку і чакаю маршрутку. Побач з нагі на нагу перамінаецца сівавалосы падцягнуты мужчына ў джынсах і светлай кашулі. І вось да прыпынку пад'язджае аўтобус, дзверы адчыняюцца, і адтуль выходзіць стройная жанчына на невысокіх абцасіках.
Свякроў распавядала, што яе сын, калі быў маленькі, падбіраў і выкідаў у сметніцу кожную абгортку, якая сустракалася на яго шляху. З таго часу асабліва нічога не змянілася. Вясной муж ходзіць і прыбірае смецце за рыбакамі каля нашай вясковай рэчкі. Добры прыклад, як кажуць, заразны.
З прыходам вясны я згадала, што летась хацела зварыць варэнне з сасновых шышак. Але так і не дабралася. Не памятаю, ці то настрою не было, ці то часу. Хоць, калі быць шчырай з сабой, справа не ў гэтым. Чамусьці на тое, што ТРЭБА, час ёсць заўсёды, і ніякі настрой не з'яўляецца перашкодай.
Калі дзіця злуецца, бацькам трэба паспрабаваць перанакіраваць агрэсію на штосьці іншае. Можна не толькі біць падушку, як гэта рабілі мы з сынам, але і рваць паперу, тупаць нагамі, «маляваць» сваю злосць, зляпіць з пластыліну тое, што не падабаецца, і расціснуць у блін.
У мяне дома на паліцы побач з кнігамі стаіць скрынка. Туды я складваю прыемныя дробязі, што купляю з думкай: «Гэта падару пры сустрэчы Тані, а гэта адназначна спадабаецца Алесю...» Днямі, пакуль шукала патрэбны прэзент, вока зачапілася за новенькі гліняны кубак з трэшчынай.
Год таму мой сябар Алесь вырашыў кардынальна памяняць прафесію. З журналіста перакваліфікавацца ў тэсціроўшчыка. Запісаўся на адмысловыя праграмісцкія курсы, пайшоў у групу, каб падцягнуць англійскую мову. А каб, пакуль вучыцца, мець нейкую капейку, знайшоў падпрацоўку капірайтарам.
Днямі ўкладвала я сына спаць. Пасля таго як пачыталі кніжку, ён, як звычайна, пачынае скакаць на ложку і гучна смяяцца. Урэшце, маё цярпенне лопаецца, і я павышаю голас. І тут сын выдае: «Мама, а памятаеш, у тваёй кніжцы напісана: «Мамачка, не крычы» (якраз напярэдадні я прынесла з бібліятэкі кнігу з такой назвай).
Наперад да актыўнага даўгалецця.
СТРАЛЕЦ. Наперадзе — тыдзень, поўны непрадказальных момантаў. Вашы адаптыўнасць і ўменне хутка мяняцца прыйдуцца як нельга дарэчы.