«Нам неабходна ўзяць актыўны ўдзел у вызначэнні даты Дня народнага адзінства. Гэта вельмі важна, таму што гэты дзень датычыцца ўсіх грамадзян».
«Адным з прыярытэтных кірункаў у прамысловасці на найбліжэйшую перспектыву вызначана развіццё электратранспарту ў нашай краіне».
«Беларусь — маладая, незалежная дзяржава, якая паслядоўна развіваецца эвалюцыйным шляхам».
«У цэлым плацежная дысцыпліна грамадзян нашай краіны на высокім узроўні, сур'ёзных праблем па неаплаце жыллёва-камунальных паслуг насельніцтвам не маем. Усяго ў краіне 4 млн 200 асабовых рахункаў».
«Летась на падставе землеўпарадкавальных матэрыялаў мясцовымі і распарадчымі органамі на аўкцыёнах рэалізаваны 1 731 зямельны ўчастак на суму 57,7 мільёна рублёў. Акрамя таго, сфарміраваны 83 зямельныя ўчасткі для размяшчэння аб'ектаў дзяржаўнай нерухомай маёмасці, якія падлягаюць продажу».
«У Год народнага адзінства мы павінны ўнесці свой важкі ўклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці, узмацніць значнасць беларускай культуры ў патрыятычным выхаванні».
«Мова, герб, сцяг, гімн — гэта найважнейшыя атрыбуты нашай дзяржаўнасці».
«Моцныя рэгіёны — гэта не толькі новыя рабочыя месцы, прадпрыемствы і жыллё, але і стварэнне ўмоў для творчага і інтэлектуальнага развіцця, вольнага часу, забеспячэнне стандартаў у адукацыі, роўных магчымасцяў для паступлення ў ВНУ».
«Мінулае пяцігоддзе ў беларускай культуры запомнілася рэстаўрацыяй знакавых аб'ектаў».
«Наша задача на 2021 год — прырасці па экспарце сельгаспрадукцыі на 4,3 % да ўзроўню 2020-га, што складзе крыху больш за 6 млрд долараў. Гэта вельмі вялікая сума, а за рынкі прыходзіцца змагацца ўсім, выкарыстоўваючы розныя маркетынгавыя інструменты і спосабы прасоўвання».
«Складаны эпідэмічны перыяд таксама паказаў, што дыстанцыйныя формы занятасці могуць быць эфектыўныя для вытворчых працэсаў».
«Комплекс мер па падрыхтоўцы аб'ектаў ЖКГ да работы ў асенне-зімовы перыяд дазволіў захаваць устойлівае функцыянаванне сістэм жыццезабеспячэння насельніцтва, надзвычайных сітуацый не было зафіксавана».
Як адрозніць навагрудскую выцінанку ад любой іншай?
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.