Вы тут

Асацыяцыю італьянскага бізнесу плануецца стварыць у Беларусі


01Асацыяцыю італьянскага бізнесу плануецца стварыць у Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Ігар Войтаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадугледжваецца, што асацыяцыя будзе прадстаўляць інтарэсы італьянскіх кампаній, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты на тэрыторыі Беларусі. Членамі арганізацыі плануюць стаць прамысловыя прадпрыемствы і чатыры банкі Італіі.

Асацыяцыя будзе садзейнічаць рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі праектаў з удзелам італьянскага капіталу ў сферах энергетыкі, перапрацоўкі сыравіны і інш. Яна будзе шырока прадстаўлена тэрытарыяльна, паколькі інтарэсы італьянскага бізнесу ў Беларусі ахопліваюць розныя раёны рэспублікі.

Планы па стварэнню Асацыяцыі італьянскага бізнесу абмяркоўваюцца сёння ў час прэзентацыі праекта будаўніцтва гідраэлектрастанцыі ў Гродзенскай вобласці на рацэ Нёман. Як падкрэсліў Ігар Войтаў, у парадку дня - 3 ключавыя пытанні. Па-першае, трэба будзе падрыхтаваць і заключыць інвестыцыйны дагавор па рэалізацыі праекта будаўніцтва гідраэлектрастанцыі. "Беларусь сумесна з італьянскімі, аўстрыйскімі і нямецкімі кампаніямі знайшла арыгінальную тэхналогію, якую плануецца ўкараніць пры будаўніцтве новага энергетычнага аб'екта ў Гродзенскай вобласці", - растлумачыў кіраўнік ДКНТ. Паводле яго слоў, гэта будзе аб'ект з высокім каэфіцыентам карыснага дзеяння, на якім будуць устаноўлены агрэгаты капсульнага тыпу сумарнай магутнасцю 45 МВт. Па-другое, у час сустрэчы плануецца абмеркаваць магчымасці будаўніцтва аналагічных гідраэлектрастанцый на іншых водных артэрыях Беларусі - Заходняй Дзвіне і Дняпры. І ў цэлым плануецца наладзіць будаўніцтва электрастанцый гэтага тыпу ў Беларусі.

Паводле матэрыялаў БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».