Вы тут

Беларускі інтарэс ва Украіне


17—18 чэрвеня праходзіў візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ва Украіну. Важнасць гэтага візіту можа быць адсочана адразу ў некалькіх кірунках. Перш за ўсё, Беларусь і Украіна яшчэ ў 2010 годзе прынялі рашэнне аб развіцці стратэгічнага партнёрства па ўсім спектры адносін — палітычных, гандлёва-эканамічных, навукова-тэхнічных, інвестыцыйных і гуманітарных. У той жа час па-ранейшаму ёсць сур'ёзнае адставанне па некаторых з гэтых аспектаў. Безумоўна, больш прадуктыўным можа быць палітычнае супрацоўніцтва, а таксама супрацоўніцтва ў сферы навукова-тэхнічнай і вытворчай кааперацыі. Візіт на вышэйшым узроўні быў закліканы даць імпульс пераадоленню ўзнікшых перашкод на шляху рэалізацыі ўзгодненых раней кірункаў развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін.
1372240189237_1

У цяперашні час галоўным фактарам развіцця беларуска-ўкраінскіх адносін з'яўляецца тавараабарот, які імкліва расце. Нагадаем, што Украіна па выніках 2012 года выйшла на трэцяе месца па аб'ёмах тавараабароту і экспарту сярод гандлёвых партнёраў Рэспублікі Беларусь. А для Украіны Рэспубліка Беларусь стала чацвёртым па значнасці гандлёвым партнёрам. Між тым, так было не заўсёды. Яшчэ дзесяць гадоў таму аб'ём тавараабароту быў менш за адзін мільярд долараў. Па выніках 2012 года ён склаў ужо 7 млрд 879 млн долараў. За вялізнай розніцай у лічбах стаіць вялізная праца па развіцці гэтага тавараабароту, якая ўключае сустрэчы на вышэйшым узроўні, накшталт той, што прайшла днямі. Разам з тым, прыемна адзначыць, што аб'ём беларускага экспарту склаў 5,6 млрд долараў. Гэта значыць, станоўчае сальда ва ўзаемным гандлі — амаль 3,3 млрд долараў. І гэтыя лічбы — далёка не ўвесь патэнцыял для далейшага развіцця тавараабароту. У выніку росту тавараабароту ўсё больш украінскіх прадпрыемстваў знаходзяць свае бізнес-інтарэсы ў Беларусі, а беларускіх — ва Украіне. Маючы адбыцца пераход да вытворчай кааперацыі замацуе гэтую тэндэнцыю.

Прапановы Беларусі па далейшым развіцці стратэгічнага партнёрства маюць сур'ёзную аснову для ўспрымання ўкраінскім бокам. Гэта і гістарычная роднасць двух народаў, якія часта аб'ядноўвалі намаганні ў барацьбе за абарону сваіх інтарэсаў з боку таго або іншага агрэсара. Немалаважнае і падабенства культуры, якая дазваляе беларусу і ўкраінцу разумець найдрабнейшыя аспекты падзей, што адбываюцца ў суседзяў. Немагчыма забыць і пра факт цеснай інтэграцыі нашых эканомік у рамках СССР, якая дазваляе сумесна павялічваць узровень дабрабыту і беларускіх, і ўкраінскіх сем'яў.

1372240189837_2
Менавіта апошні фактар стаў ключавым падчас візіту. На жаль, ранейшая цесная сувязь беларускіх і ўкраінскіх галін эканомікі аказалася часткова разарванай. Рэкордны тавараабарот, якога ўдалося дасягнуць па выніках 2012 года, можа быць нашмат большым, калі інтэграцыйныя і кааперацыйныя сувязі беларускіх і ўкраінскіх прадпрыемстваў удасца адрадзіць. Надышоў час для маштабнай вытворчай кааперацыі і стварэння сумесных вытворчасцяў у сельскагаспадарчым машынабудаванні, у сферы аграпрамысловага комплексу, транспарту, у хімічнай галіне, у паліўна-энергетычнай сферы. У прыватнасці, калі разглядаць патэнцыял супрацоўніцтва ў сельскагаспадарчым машынабудаванні, то гаворка ідзе пра маштабнае супрацоўніцтва з украінскімі заводамі сельгасмашынабудавання для павелічэння максімальнага ўзроўню лакалізацыі беларускай тэхнікі ва Украіне да 30-40%. Гэта дазволіць як павялічыць збыт беларускай тэхнікі ва Украіне, так і павысіць зацікаўленасць украінскага боку ў мадэрнізацыі сваёй сельскай гаспадаркі менавіта на аснове супрацоўніцтва з Беларуссю.

Існуе пастаянны інтарэс і да развіцця інвестыцыйнага супрацоўніцтва. За 2012 год аб'ём інвестыцый з Украіны ў Рэспубліку Беларусь склаў 352,6 млн долараў. Украінскіх партнёраў запрасілі прыняць удзел і ў новых высокатэхналагічных праектах, задуманых у Беларусі (у прыватнасці, у сферы развіцця фармацэўтыкі і энергетыкі).

Пераход да вытворчай кааперацыі і больш сур'ёзнае ўцягванне прадпрымальнікаў Украіны ў беларускую эканоміку дазволіць вырашыць і пытанне перакосу ва ўзаемным гандлі, які сур'ёзна турбуе ўкраінскі бок. Рост адмоўнага сальда ва ўзаемным гандлі з Беларуссю з'яўляецца вынікам таго, што на рынку Украіны паспяхова працуе больш як 100 структур тавараправоднай сеткі, якія прасоўваюць на рынак беларускую прадукцыю. Гэта выклікае спробы паставіць заслоны на шляху беларускай прадукцыі на ўкраінскі рынак. Больш цесная інтэграцыя дзвюх эканомік дазволіць так аб'яднаць інтарэсы бізнес-структур дзвюх краін, што ўкраінская эканоміка стане выйграваць не толькі ад экспарту сваёй прадукцыі ў Беларусь, але і ад беларускага імпарту.

Візіт беларускага Прэзідэнта выклікаў жывы інтарэс ва ўкраінскіх СМІ. Абмеркаванне магчымых кірункаў развіцця супрацоўніцтва падчас візіту пачалося задоўга да яго. Гэта цудоўны паказчык таго, што ў беларуска-ўкраінскіх адносін ёсць вялікая будучыня. Дарэчы, пра пастаянны інтарэс украінцаў да Беларусі сведчыць і прэс-тур трыццаці ўкраінскіх журналістаў з усіх рэгіёнаў Украіны ў Рэспубліку Беларусь, які адбыўся 21—27 красавіка 2013 г.

Сяргей КІЗІМА, доктар палітычных навук.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. 

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.