Вы тут

Упаў мотапланёр


Пра тое, што паблізу вёскі Брускоўшчына Маладзечанскага раёна ўпаў самалёт, на станцыю хуткай медыцынскай дапамогі ў сярэдзіне дня паведаміў відавочца. Фельчар звязалася з выратавальнікамі. Аднак іх дапамога не спатрэбілася.

— На месцы высветлілася, што з вышыні каля 50 метраў упаў аднаматорны мотапланёр, які належаў 57-гадоваму мужчыну, што ў прыватным парадку дае ўрокі пілатавання. У момант падзення за штурвалам знаходзіўся 49-гадовы навучэнец, — паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС. — У выніку пацярпелі абодва мужчыны. Гаспадар мотапланёра атрымаў адкрыты пералом левай галёнкі, закрыты пералом левага пляча, пералом носа, гематому век. У навучэнца зафіксавалі адкрыты пералом левай галёнкі, ірваную рану ніжняй сківіцы, удар правай кісці, рану лба. Пацярпелых шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.