У Оршы на вуліцы Астроўскага з-за неасцярожнага курэння ў кватэры эвакуіравалі каля 30 суседзяў курыльшчыка.
— Пажар у 2-пакаёвай кватэры на верхнім паверсе шматпавярховага дома адбыўся каля 7 гадзін вечара. Гаспадар кватэры, 1931 года нараджэння, інвалід 2 групы, пражывае з жонкай. На момант узнікнення пажару ён знаходзіўся ў кватэры адзін, а жонка пайшла ў краму, — паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях
. — Супрацоўнікам МНС спачатку быў выратаваны гаспадар, а з сумежных кватэр эвакуіравалі 4-х чалавек. Пенсіянер пасля агляду работнікамі брыгады хуткай медыцынскай дапамогі быў шпіталізаваны ў Аршанскую гарадскую бальніцу № 2 з атручэннем прадуктамі гарэння, апёкамі верхніх дыхальных шляхоў.
З-за таго, што гарэў балкон на верхнім паверсе, агонь распаўсюдзіўся ў паддашкавае памяшканне і на дах дома. Плошча пажару перавысіла 1000 квадратных метраў.
Падчас тушэння агню дадаткова былі эвакуіраваны 26 чалавек з кватэр на 5-м паверсе з усіх 4 пад'ездаў дома.
Агнём знішчаны дах на плошчы больш як 1000 квадратных метраў, абгарэў балкон, закураны сцены і столь кватэры і двух пад'ездаў... Вадой, якая выкарыстоўвалася пры тушэнні, часткова былі пашкоджаны кватэры 5-га паверха.
Прычына пажару — неасцярожнасць гаспадара пры курэнні. Памер шкоды ўстанаўліваюць.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».