Вы тут

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ


Камітэт Еўрапарламента падтрымаў далучэнне Латвіі да еўразоны

Камітэт Еўрапарламента па эканоміцы і манетарных справах падтрымаў падчас галасавання далучэнне Латвіі да еўразоны з 1 студзеня 2014 года, паведамляюць інфармагенцтвы. Дэпутаты высока ацанілі намаганні Латвіі і дасягнуты прагрэс, аднак дадаткова запатрабавалі ўмацаваць структуры кіравання эканомікай і скараціць долю ценявой эканомікі, а таксама звярнулі ўвагу на энергетычную залежнасць Латвіі, якая ўяўляе пагрозу для стабільнасці цэн у краіне. Урад Латвіі павінен прыкладаць больш намаганняў да ліквідацыі структурных недахопаў на рынку працы і памяншаць няроўнасць у даходах, адзначылі дэпутаты. Таксама патрабуюцца павышаныя гарантыі стабільнасці банкаў, асабліва тых, у якіх шмат укладаў нерэзідэнтаў. Галасаванне па справаздачы камітэта пройдзе на будучым тыдні, а канчатковае рашэнне аб уступленні Латвіі ў еўразону, верагодна, прымуць 9 ліпеня міністры фінансаў ЕС.

У ЗША пачалі прадаваць кулі для барацьбы з ісламскімі тэрарыстамі

У амерыканскім штаце Айдаха распрацавана новая лінія боепрыпасаў, якія павінны стаць грознай зброяй супраць радыкальных ісламскіх тэрарыстаў, што імкнуцца пры дапамозе джыхаду апынуцца на нябёсах. Кампанія Sоuth Fоrk Іndustrіеs прыступіла да продажу спецыяльных куль, пакрытых фарбай з выкарыстаннем свініны. Па задумцы вытворцы, паколькі свініна лічыцца ў ісламе харамнай (забароненай), калі такая куля заб'е экстрэміста, цела яго будзе "апаганена" і ён не дасягне сваёй асноўнай мэты — патрапіць у рай.

Украіна: замест тэрміновай вайсковай службы — добраахвотная

У міністэрстве абароны Украіны разглядаюць магчымасць увядзення добраахвотнай службы маладых людзей у радах Узброеных Сіл пасля адмены тэрміновай службы з 2014 года, паведаміў кіраўнік украінскага ваеннага ведамства Павел Лебедзеў. "2013-ы — апошні, калі на тэрміновую ваенную службу ёсць прызыў. З 2014 года адбудзецца поўны пераход на кантрактную армію. Гэта значыць, вясновага прызыву-2014 на тэрміновую службу ўжо не будзе", — заявіў Лебедзеў у інтэрв'ю газеце "Сёння". Разам з тым, міністр адзначыў, што "вельмі шмат моладзі хоча служыць, плануючы сваю далейшую кар'еру ў міліцыі і іншых сілавых структурах. Мы ідзём ім насустрач: дадзім магчымасць добраахвотнай службы ў якасці рэзервістаў або ўдзельнікаў праграм падрыхтоўкі салдат запасу".

Паводле слоў міністра, да канца 2017 года агульная колькасць асабовага складу УС Украіны будзе даведзена да 122 тыс. чалавек. Сёння агульная колькасць ваеннаслужачых складае 180 тыс. чалавек.

Какава трымае запаленне пад кантролем

Некалькі кубкаў какавы дапамогуць поўным людзям стрымліваць захворванні, звязаныя з запаленнем. Да іх, напрыклад, адносіцца дыябет, піша Thе Tіmеs оf Іndіа. Эксперымент паказаў: мышы, якіх паілі какавай і кармілі тлустай ежай, мелі ў целе менш маркераў запалення. Паказчыкі мышэй, якія харчаваліся тлустымі прадуктамі, але ўжывалі какаву, можна было параўнаць з паказчыкамі мышэй, якія сядзелі на дыеце з нізкай колькасцю тлушчу. У прыватнасці, у іх быў на 27% ніжэй узровень інсуліну ў крыві, чым у мышэй, якія не ўжывалі какавы. Плюс, прыкладна на 32% памяншаліся паказчыкі тлушчаў у печані. Фіксавалася таксама нязначнае зніжэнне тэмпаў набору вагі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.