Вы тут

Да бліжэйшага магазіна — 15 хвілін пешшу


Асноўныя аб'екты сацыяльнай інфраструктуры для большасці хатніх гаспадарак знаходзяцца ў зоне паўгадзіннай даступнасці. Пра гэта заявілі карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У маі гэтага года Белстат правёў модульнае выбарачнае абследаванне хатніх гаспадарак па вывучэнні ступені задаволенасці жыллёвымі ўмовамі і тэрытарыяльнай даступнасці асноўных аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры.

Вынікі праведзенага абследавання паказалі, што найбольш тэрытарыяльна даступнымі для беларусаў з'яўляюцца аб'екты рознічнага гандлю і грамадскага харчавання. Так, бліжэйшы харчовы магазін знаходзіцца ў зоне 15-хвіліннай пешай даступнасці для 86,3% хатніх гаспадарак.

Што тычыцца ўстаноў сістэмы аховы здароўя, найбольш тэрытарыяльна даступнымі для насельніцтва нашай краіны з'яўляюцца аптэкі. У 66,1% хатніх гаспадарак дарога пешшу да аптэкі займае таксама не больш за 15 хвілін.

А вось паліклінікі, фельчарска-акушэрскія пункты і іншыя арганізацыі аховы здароўя, якія аказваюць амбулаторную дапамогу, знаходзяцца ў зоне 15-хвіліннай пешай даступнасці толькі для 39,4% хатніх гаспадарак.

***

Што тычыцца медыцынскага абслугоўвання, то, па выніках абследавання, у 11,8% насельніцтва на працягу года былі выпадкі, калі яны мелі патрэбу ў лекавых сродках і медыцынскіх таварах, але не змаглі іх набыць. Пры гэтым 69,6% з іх назвалі асноўнай прычынай недаступнасці лекавых сродкаў і медыцынскіх тавараў высокую цану на гэтыя тавары, 29,3% — адсутнасць неабходных лекаў у аптэках.

На працягу года ў 11,7% жыхароў рэспублікі былі выпадкі, калі яны мелі патрэбу ў медыцынскіх паслугах, але не мелі магчымасці іх атрымаць. У якасці асноўных прычын недаступнасці медыцынскіх паслуг у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя названы адсутнасць неабходнага спецыяліста (42,8%) і вялікая чарга (39,0% выпадкаў), у недзяржаўных арганізацыях аховы здароўя  — высокі кошт медыцынскіх паслуг (86,0%).

Згодна з вынікамі абследавання, 62,4% насельніцтва задаволены якасцю медыцынскіх паслуг, прадастаўленых у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя, 20,1% насельніцтва — не задаволены.

Як паказалі вынікі выбарачнага абследавання, кожны трэці жыхар рэспублікі (36,5%) звяртаўся па медыцынскую дапамогу ў недзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя. З іх 88,2% адзначылі задаволенасць якасцю атрыманых медыцынскіх паслуг.

Святлана БУСЬКО.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».