Вы тут

Следства па "Абліччы" скончана


У Брэсце падыходзіць да лагічнага завяршэння справа з падманутымі дольшчыкамі будаўнічай фірмы "Аблічча". Напомнім, што кампанія, якая займалася ўзвядзеннем элітнага жылля ў абласным цэнтры, некалькі гадоў таму спыніла сваё існаванне, спаслаўшыся на крызіс і недахоп сродкаў для працягу будаўніцтва. Пры гэтым сотні людзей унеслі свае грошы за будучыя кватэры. Многія разлічыліся ў поўным аб'ёме.

Падманутыя людзі прайшлі ўсе магчымыя інстанцыі. Іх не пакінулі сам-насам з праблемамі. Завяршыць будаўніцтва даручылі іншым арганізацыям, дольшчыкам жа давялося даплаціць. Як ужо паведамляла наша газета, кіраўнік фірмы "Аблічча" Мікалай Клімук, больш за год таму быў узяты пад варту. І вось следства, якое працягвалася дваццаць месяцаў, скончана. Пра гэта паведаміў пракурор Брэсцкай вобласці Іван Наскевіч.

Зараз грамадзянін Клімук і яго адвакаты знаёмяцца з матэрыяламі справы, якая складае 112 тамоў плюс 30 тамоў бухгалтарскіх дакументаў.

Пацярпелымі па справе прызнаны 435 чалавек. Ім прычынены ўрон на суму больш за 60 мільярдаў рублёў у выглядзе непабудаванага жылля. Следства, якое вяло ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, кваліфікавала дзеянні былога дырэктара па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх — крадзеж шляхам злоўжывання паўнамоцтвамі ў буйным памеры, ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў, злоўжыванне службовым становішчам. Мера пакарання па асобных з іх прадугледжвае пазбаўленне волі да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Усё будзе вырашаць суд, які менш чым праз месяц атрымае дакументы.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».