Пад выглядам лекавага сродку на форумах рэкламавалася біялагічна актыўная дабаўка да ежы. Неналежная рэклама была выяўлена Міністэрствам гандлю пры садзейнічанні Міністэрства аховы здароўя пасля звароту грамадзянкі.
Адна з удзельніц інтэрнэт-форумаў размяшчала паведамленні аб рэалізацыі "лекаў Еfаlех Оmеgа-3+6". Аднак, па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, гэта біялагічна актыўная дабаўка да ежы, а не лекавы сродак. Паколькі названая рэклама змяшчае недакладныя звесткі пра тавар, дык, у адпаведнасці з заканадаўствам аб рэкламе, з'яўляецца нядобрасумленнай. Рэкламадаўцы і ўладальніку інтэрнэт-сайта вынесены прадпісанні аб выпраўленні выяўленага парушэння. Вядзецца праца па прыцягненні рэкламадаўцы да адміністрацыйнай адказнасці.
Акрамя таго, прадаваць біялагічна актыўныя дабаўкі ў нашай краіне можна толькі пры наяўнасці пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі такіх дабавак і толькі праз аптэкі ці ў спецыяльна адведзеных месцах у крамах. Вышэйназваная дабаўка ў нас не зарэгістравана, яе продаж праз інтэрнэт з'яўляецца парушэннем.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў.
20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.
Пра гэта мы пагутарым з яго дырэктарам Ганнай Запартыкай.