Вы тут

Не дапусціць распаўсюджвання


Як засцерагчыся ад афрыканскай чумы свіней?

21 чэрвеня на тэрыторыі вёскі Чапунь Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці зарэгістравана ўспышка афрыканскай чумы свіней, у сувязі з чым на тэрыторыі небяспечнага пункта і пагражальных зон устаноўлены каранцін і ўведзены шэраг абмежавальных мер. Цяпер праводзяцца мерапрыемствы па ліквідацыі ачага захворвання і недапушчэнні распаўсюджвання апошняга.

Умовы каранціну прадугледжваюць пэўны парадак ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, перамяшчэння транспарту і насельніцтва на гэтай тэрыторыі. Насельніцтва будзе інфармавацца аб гэтым парадку праз мясцовыя сродкі масавай інфармацыі, прадстаўнікоў сельскіх выканаўчых камітэтаў і спецыялістаў дзяржаўнай ветэрынарнай службы пры падворных абходах.

Спецыялістамі выяўлена, што прычынай успышкі з'явілася выкарыстанне ў корм хворай свінні камбікорму, заражанага ўзбуджальнікам афрыканскай чумы свіней. Менавіта таму дзяржаўная ветэрынарная служба звяртаецца да насельніцтва з просьбай звярнуць асаблівую ўвагу на ўтрыманне і кармленне свіней на сваіх асабістых падворках. Усе кармы неабходна набываць выключна ў гандлёвай сетцы Белкаапсаюза або непасрэдна ў фірменных гандлёвых сетках арганізацый камбікормавай прамысловасці рэспублікі. Рэкамендуецца не набываць кармы, якія развозяцца па населеных пунктах індывідуальнымі прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі.

1373541020282_27-27

У абавязковым парадку неабходна адсочваць наяўнасць маркіроўкі на ўпакоўцы кармоў і не прымяняць для кармлення свіней ужо набытыя кармы, упакоўка якіх не мае адпаведных этыкетак.

Нагадаем, што з мая 2012 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забаронена выкарыстанне для кармлення свіней адходаў прадуктаў харчавання, якія змяшчаюць кампаненты жывёльнага паходжання (мяса, тлушчаў, крыві і іншага).

Асобам, якія вырошчваюць свіней, крайне непажадана наведваць іншыя падворкі грамадзян, якія трымаюць свіней, і не дапускаць выгульнага ўтрымання свіней. Акрамя таго, неабходна абмежаваць наведванне ўласных падворкаў іншымі асобамі. Забой жывёл павінен праводзіцца выключна ў прысутнасці спецыялістаў ветэрынарнай службы.

Улічваючы, што вірус афрыканскай чумы можа перадавацца праз мяса і мясныя прадукты, іх неабходна набываць толькі ў гандлёвай сетцы і на гандлёвых радах рынкаў, куды прадукцыя паступае толькі пасля праходжання ў вызначаным парадку ветэрынарна-санітарнай экспертызы. Неабходна часова, па магчымасці, адмовіцца ад набыцця жывых свіней. Выкананне названых мерапрыемстваў накіравана на недапушчэнне распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней.

З мэтай ранняга рэагавання на магчымае змяненне эпізаатычнай сітуацыі па афрыканскай чуме свіней Дэпартамент ветнагляду Беларусі звяртаецца да насельніцтва рэспублікі з просьбай: аб усіх фактах захворвання і падзяжу свіней у абавязковым парадку паведамляць дзяржаўнай ветэрынарнай службе адпаведных раёнаў або сельскім выканаўчым камітэтам. Не прымаць да прыбыцця спецыялістаў дзяржаўнай ветэрынарнай службы мер па перамяшчэнні і пахаванні здохлых свіней.

Афрыканская чума свіней для чалавека не ўяўляе небяспекі, аднак у свіней яна не падлягае лячэнню і выклікае 100-працэнтную смяротнасць.

Надзвычайныя меры па лакалізацыі ачага захворвання афрыканскай чумы свіней былі прыняты не толькі ў Іўеўскім раёне, але і ў Стаўбцоўскім, Навагрудскім і Віцебскім раёнах. Там з падсобных гаспадарак было канфіскавана ўсё пагалоўе свіней, паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц

.

Жывёла была знішчана спецыяльным спосабам, а на месцы ўтылізацыі зроблена дэзынфекцыя грунту на глыбіню 10 сантыметраў. Знішчаны і драўляныя пабудовы, дзе ўтрымліваліся свінні. Гаспадары свіней у бліжэйшы час атрымаюць кампенсацыю — па 18,3 тысячы рублёў за кілаграм жывой вагі.

Зараз пад асобую ахову ўзяты ўсе свінакомплексы краіны, на долю якіх прыпадае каля 90 працэнтаў вытворчасці свініны ў Беларусі.

Спецыялісты нагадваюць, што афрыканская чума свіней не падлягае вакцынацыі ці лячэнню. У хворых свіней сінеюць вушы. Жывёлы адмаўляюцца ад ежы і на працягу тыдня гінуць.

Сяргей Куркач.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».