Вы тут

Нам 40, але мы падрыхтаваліся


Пасля 40 гадоў жанчынам могуць пагражаць так званыя ўзроставыя захворванні — павышэнне ціску, гінекалагічныя праблемы, атлусценне, хваробы, звязаныя з разбурэннем і змяненнямі ў храстковай, коснай тканках. Каб папярэдзіць такія змены, неабходна сачыць за сваім харчаваннем, быць уважлівай да самаадчування, праходзіць неабходнае медыцынскае абследаванне, нават калі нічога не непакоіць.

— Пасля 40 гадоў абменныя працэсы ў арганізме жанчыны падвяргаюцца істотным зменам, паколькі зніжаецца колькасць выпрацаваных палавых гармонаў, метабалізм моцна запавольваецца, а таму жанчыны, якія працягваюць харчавацца, як і раней, не могуць падтрымліваць сваю вагу ў норме, — тлумачыць участковы тэрапеўт 11-й гарадской паліклінікі г. Мінска Таццяна СКАРАХОД. — Змагацца з прыродай цяжка, аднак у нашых сілах зменшыць прыбаўку вагі: неабходна змяніць рэжым і характар харчавання, адмовіцца ад высокакаларыйнай ежы на карысць гародніны, фруктаў, нятлустых мяса і рыбы, зяленіва, імкнуцца не вячэраць пасля 18.00. Неабходна павялічыць расход калорый за кошт фізічных нагрузак. Займайцеся фізкультурай, плаваннем, хадзіце не менш за 2 гадзіны ў дзень. З-за павелічэння сутачнай патрэбы кальцыю, варта ўжываць прадукты, насычаныя мінераламі і вітамінамі: малако і малочныя прадукты (скажам, цвёрдыя сыры, ёгурты), нятлустую рыбу і мяса (у тым ліку кансервы з касцямі), яйкі, фрукты, фасолю, гародніну, арэхі. Калі вы будзеце сачыць за сваім рацыёнам, то пазбегнеце набору лішняй вагі...

Да 40 гадоў ва многіх на рэнтгенаграме назіраюцца прыкметы астэаартрозу

. Звычайна сімптомы развіваюцца паступова. Першы сімптом — боль, які ўзмацняецца пры фізічнай нагрузцы. У некаторых людзей адзначаецца тугарухавасць суставаў пасля сну — гэта праходзіць літаральна праз паўгадзіны пасля таго, як мы пачалі рухацца. Па меры развіцця захворвання сустаў становіцца менш рухавым, дотык да яго, любы рух становяцца хваравітымі.

Пасля з'яўлення першых сімптомаў астэаартроз часцей за ўсё працягвае павольна прагрэсаваць, выклікаючы парушэнні функцыі. Часам дэгенератыўныя працэсы ў суставах прыпыняюцца.

Каб не сутыкнуцца з падобнай праблемай ужо ў 40 гадоў, неабходна выконваць аздараўленчыя мерапрыемствы:

1. Хадзіць ва ўмераным тэмпе не менш за 20-30 хвілін у дзень.

2. Займацца плаваннем.

3. Ездзіць на веласіпедзе.

4. Хадзіць на лыжах.

5. Разгружаць суставы: не бегаць, не скакаць, не прысядаць і не хадзіць па няроўнай мясцовасці працяглы час; не сядзець і не стаяць падоўгу; умацоўваць мышцы на велатрэнажоры; насіць зручны абутак (з абцасам не вышэй за 2-3 см); насіць эластычныя фіксатары, прымяняць сродкі дадатковай апоры з індывідуальным падборам.

Для прыпынення дэгенератыўных працэсаў неабходна таксама выконваць усё вышэйпералічанае, а таксама ўжываць хондрапратэктары. Такая тэрапія прызначаецца толькі індывідуальна.

Яшчэ адна ўзроставая праблема — астэапароз. Гэта найбольш распаўсюджанае захворванне касцей, пры якім зніжэнне масы косці і парушэнне яе структуры прыводзіць да змяншэння трываласці і павелічэння рызыкі пераломаў. Павышэнню рызыкі астэапарозу спрыяюць:

нізкая вага
менапаўза да 45 гадоў
спадчыннасць
недахват кальцыю і вітаміну Д у ежы
курэнне
злоўжыванне алкаголем
нізкая фізічная актыўнасць.

Важным момантам тут з'яўляецца своечасова распачатая замяшчальная гарманальная тэрапія. Памятайце таксама, што распазнаць захворванне на ранніх стадыях ці нават схільнасць да яго дазваляе такі сучасны метад дыягностыкі, як дэнсітаметрыя.

Не варта таксама забываць пра артэрыяльную гіпертэнзію. Калі ў членаў вашай сям'і назіраецца гіпертанія, або вам — за 30, можаце рэгулярна мераць ціск. Адмоўцеся ад курэння, не ўжывайце алкаголь у вялікіх дозах ці не ўжывайце наогул. Не ўжывайце шмат тлустай і салёнай ежы. Рабіце зарадку, памятайце пра карысць язды на веласіпедзе і актыўную хаду. Вучыцеся пераадольваць стрэсавыя сітуацыі. Падтрымлівайце нармальную вагу.

Калі вам паставілі дыягназ артэрыяльнай гіпертэнзіі, гэта азначае, што вам неабходна:

1. Абавязкова прымаць усе прэпараты, якія прызначыў урач.

2. Прымаць лекі ў адзін і той жа час.

3. Ніколі не прапускаць прыём прэпарата з-за таго, што ваш ціск у норме. Варта толькі абмяркоўваць свае назіранні з урачом.

4. Папаўняйце запас лекаў да таго, як яны скончацца.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларускі Чырвоны Крыж працягвае аказваць дапамогу падчас пандэміі і іншых надзвычайных сітуацый

Беларускі Чырвоны Крыж працягвае аказваць дапамогу падчас пандэміі і іншых надзвычайных сітуацый

Каля мільёна чалавек атрымала падтрымку ў выглядзе прадуктовых набораў, ваўчараў, якія можна было «атаварыць», грашовых сродкаў, дастаўкі прадуктаў на дом, а таксама простай размовы па тэлефоне «гарачай лініі» са спецыялістам.

Грамадства

Матывацыя праз гейміфікацыю, або як працуюць механізмы гульні ў адукацыі

Матывацыя праз гейміфікацыю, або як працуюць механізмы гульні ў адукацыі

Вядома, што гульня здольная захапіць усю ўвагу чалавека і не адпускаць яе доўгі час.

Культура

Падмурак Трэцяга Рэнесансу закладваецца ва Узбекістане

Падмурак Трэцяга Рэнесансу закладваецца ва Узбекістане

У Ташкенце прайшлі Тыдзень культурнай спадчыны Узбекістана і ІV Міжнародны кангрэс Сусветнага таварыства па вывучэнні, захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны Узбекістана «Культурная спадчына Узбекістана — падмурак новага Рэнесансу».

Грамадства

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.