У Бярэзінскую цэнтральную раённую бальніцу з апёкамі твару, грудной клеткі, правай рукі (усяго пацярпела 10 працэнтаў цела) паступіў мужчына.
Высветлілася, што 28-гадовы грамадзянін, знаходзячыся ў сваякоў, праводзіў на двары зварачныя работы на аўтамабілі. Падчас іх на адзенне трапіла іскра. Сваяк пры спробе патушыць агонь выліў на пацярпелага... бензін, пераблытаўшы яго з вадой. Мужчыну шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне ў стане сярэдняй ступені цяжкасці.
Сяргей РАСОЛЬКА
20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.
Пра гэта мы пагутарым з яго дырэктарам Ганнай Запартыкай.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.