Кіраўніцтва закрытага акцыянернага таварыства "Магазін "Талін" заяўляе, што інфармацыя, прадастаўленая журналістам былым дырэктарам гандлёвага прадпрыемства аб яго рэйдарскім захопе (матэрыялы з гэтай інфармацыяй размясцілі некаторыя інфармацыйныя агенцтвы, друкаваныя і электронныя СМІ), не адпавядае рэчаіснасці. Пра гэта гаворыцца ў лісце (ён падпісаны дырэктарам згаданага прадпрыемства Ю.І. Вярэнічам), які быў дасланы ў рэдакцыю "Звязды".
У лісце паведамляецца, што адміністрацыя прадпрыемства валодае шэрагам дакументаў, якія абвяргаюць звесткі, распаўсюджаныя былым дырэктарам Янушковым. "Па-першае, ёсць шэраг рашэнняў суда, што ўступілі ў сілу, якімі прызнаецца законным валоданне акцыямі цяперашнімі акцыянерамі, а таксама законнасць звальнення Віктара Янушкова і прызначэння новага дырэктара прадпрыемства", — гаворыцца ў лісце. Кіраўніцтва гандлёвага прадпрыемства падкрэслівае, што дзеянні цяперашняга ўладальніка акцый не маюць нічога агульнага з праявамі рэйдарства: "Цяперашні ўладальнік кантрольнага пакета акцый ЗАТ "Магазін "Талін" набыў іх з дапамогай прапановы старым акцыянерам канкурэнтаздольнай цэны за акцыю, якая ў некалькі разоў перавышала тую, што прапаноўвалася раней. Цяперашняе кіраўніцтва не пагаршала фінансавыя паказчыкі прадпрыемства, не выводзіла актывы прадпрыемства з абароту. Такім чынам, размова можа ісці толькі аб інвеставанні свайго капіталу ўласнікам кантрольнага пакета акцый у рытэйлінгавы бізнес (якое пачалося яшчэ ў 2007 годзе), а не аб рэйдарскім захопе прадпрыемства", — адзначаецца ў лісце.
Таксама паведамляецца, што былы дырэктар ЗАТ "Магазін "Талін" быў звольнены са сваёй пасады па рашэнні агульнага сходу акцыянераў" і законнасць гэтага рашэння была пацверджана ў судовым парадку.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.
Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?
Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава
Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.