Вы тут

Дзяржузнагароды заслужаным людзям


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора ўручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Прэзідэнт, узнагароджанне лепшых прадстаўнікоў розных прафесій і сфер дзейнасці напярэдадні 3 ліпеня ўжо стала добрай традыцыяй. "Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята — Дня Рэспублікі — мы ўспамінаем аб мужнасці воінаў-вызваліцеляў, якія выгналі фашысцкіх акупантаў з беларускай зямлі і падарылі свабоду і мір нашаму народу. Аб тысячах працаўнікоў, чыімі рукамі былі адноўлены разбураныя гарады і вёскі. І ўшаноўваем сёння тых, хто дастойна прадаўжае слаўныя традыцыі вернага служэння Айчыне, яе абароны, умацавання і ўсебаковага развіцця", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Прэзідэнта, гэта цырымонія ўручэння ўзнагарод павінна нагадаць і аб тым, што ў мірным жыцці ёсць месца не толькі працоўным здзяйсненням, але і праявам гераізму. Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн "За асабістую мужнасць" сям'і Ігара Іванчыка, міліцыянера патрульна-паставой службы галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама, які загінуў пры выкананні службовых абавязкаў, ратуючы таварыша.

Важнай адметнай рысай гэтага ўрачыстага мерапрыемства стала тое, што сярод узнагароджаных прадстаўлены айчынныя прадпрымальнікі. Яны ўзначальваюць калектывы прадпрыемстваў, назвы якіх ужо сталі вядомымі беларускімі брэндамі.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў поспехі таленавітых вучоных, медыцынскіх работнікаў, лесаводаў, дзеячаў культуры, спартыўных трэнераў, пагранічнікаў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.