Вы тут

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ


Турэцкую армію пазбавяць права здзяйсняць перавароты

Турэцкія ўлады вырашылі змяніць статут арміі, пазбавіўшы ваенных права здзяйсняць дзяржаўныя перавароты. Адпаведныя папраўкі ўрад Турцыі вынес на разгляд парламента. Аб гэтым паведамляецца на сайце выдання Hurrіуеt Dаіlу Nеws. Папраўкі абмяжуюць удзел ваенных ва ўнутрыпалітычным жыцці. Асноўнай іх задачай стане абарона Турцыі ад знешніх пагроз. Разглядаць законапраект парламент пачне восенню 2013 года, пасля выхаду з летніх канікулаў. Права здзяйсняць пераварот турэцкай арміі надалі ў 1960 годзе, нагадвае Rеutеrs. З тых часоў ваенныя чатыры разы мянялі ўладу. Урад Турцыі падрыхтаваў папраўкі на фоне масавых пратэстаў, якія пачаліся ў краіне ў маі 2013 года. Першапачаткова дэманстранты выступалі супраць зносу парку Гезі ў Стамбуле. Пасля ў актывістаў з'явіліся палітычныя лозунгі, і яны запатрабавалі адстаўкі прэм'ер-міністра Турцыі Эрдагана.

Кіраўнік "Газпрама" прадказаў павышэнне цэн на нафту ў паўтара раза

Цана на нафту маркі Brеnt можа павысіцца да 150 долараў за барэль. Пра гэта заявіў кіраўнік "Газпрама" Аляксей Мілер са спасылкай на экспертнае меркаванне. Паводле слоў кіраўніка "Газпрама", рэзкі рост цэн на нафту можа адбыцца тады, калі будзе падаць здабыча ў краінах Паўночнай Афрыкі. Да якога часу цэны могуць павысіцца да рэкордных адзнак, Аляксей Мілер не ўдакладніў. У апошнія месяцы нафта маркі Brеnt на сусветным рынку ацэньваецца крыху даражэй за сто долараў за барэль.
1373969167594_29-32
Амерыканская разведка знішчыла звесткі аб перапісцы грамадзян

Кіраўнік Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША Кіт Александэр заявіў, што ўсе сабраныя спецслужбай звесткі аб перапісцы інтэрнэт-карыстальнікаў былі знішчаныя ў 2011 годзе, пасля закрыцця праграмы сачэння. Александэр таксама патлумачыў, што праграма была закрыта па сумесным рашэнні АНБ, адміністрацыі прэзідэнта і Кангрэса. Сачэнне было прызнана неэфектыўным для барацьбы з тэрарызмам і, акрамя таго, пагражала парушэннем тайны асабістага жыцця. Інфармацыю аб чарговай праграме сачэння Stеllаr Wіnd раней апублікавала Thе Guаrdіаn. Сачыць за перапіскай улады ЗША пачалі яшчэ пры прэзідэнце Джорджу Бушу-малодшым.

Забівае не толькі стрэс, але і думкі пра яго?

Часам не сам стрэс, а думкі аб магчымым стрэсе, выклікаюць захворванні. Сур'ёзная перакананасць у наяўнасці стрэсу і яго негатыўным уплыве павялічвае рызыку сардэчнага прыступу амаль у два разы, піша Thе Dаіlу Mаіl са спасылкай на 18-гадовае абследаванне больш за 7000 чалавек.

Сярэдні ўзрост удзельнікаў эксперыменту склаў 49,5 года. Іх распытвалі аб тым, наколькі штодзённы стрэс уплываў на здароўе. Улічваўся таксама лад жыцця, спажыванне алкаголю, курэнне, рацыён, трэніроўкі і наяўнасць хвароб. Рызыкі ацэньваліся на аснове звестак аб смяротных і несмяротных сардэчных прыступах. Аказалася, людзі, якія былі ўпэўнены, што стрэс моцна ўплывае на здароўе (8% ад агульнай колькасці), у два разы часцей мелі сардэчны прыступ у параўнанні з тымі, хто асабліва не перажываў з нагоды стрэсу. Калі ўлічылі іншыя фактары, рызыка ўсё роўна была павышана на 49%.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.