Вы тут

Знайсці папараць-кветку


Наведвальнікі Цэнтральнага батанічнага сада ў Мінску сёння атрымаюць магчымасць не толькі палюбавацца квітнеючымі раслінамі, але і адзначыць Купалле.

Усе прысутныя змогуць прайсці пасвячэнне ў Русалкі, паўдзельнічаць у конкурсах і гульнях, па купальскай традыцыі, запусціць у возера вянок і пашукаць папараць-кветку. Закаханыя змогуць справіць эльфійскае вяселле па ўсіх законах. Магчымасць змяніць сваё жыццё ў лепшы бок дадуць у гэты вечар катам і сабакам супрацоўнікі аб'яднання "ЗООшанс".

Яшчэ разнастаіць свой час на Купаллі ў Батанічным садзе можна будзе катаннем на конях, пошукам сувеніраў у "Горадзе майстроў", аквагрымам (для дзяцей) і бодзі-артам (для дарослых). Гасцей чакаюць з 14.00 да 19.00. Кошт квітка — 20 тысяч рублёў.

Ганна ГАРУСТОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».