Вы тут

"Базарныя" стэлс і інтэлектуальныя лябёдкі


Сёлета, відаць, галоўная сцэнічная пляцоўка міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" стане насамрэч унікальнай у плане афармлення. Як раней паведамляла "Звязда", арганізатары "базару" паабяцалі шмат навінак на сцэне Летняга амфітэатра. І вось адбываецца "звычайны цуд".

Як паведамілі ў дырэкцыі фестывалю, больш за 20 чалавек з раніцы да позняга вечара (а калі трэба — і па начах) займаюцца мантажом абсталявання, якое прывезлі з Масквы аж на 10 грузавіках.

Сярод іншых, у амфітэатры працуюць прадстаўнікі кампаніі "Стэлс", якія займаюцца ўстаноўкай экранаў. Згодна з планам, усе неабходныя работы па мантажы элементаў афармлення і наладцы абсталявання на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы "базару" павінны быць завершаны за дзень да яго пачатку. Як і летась, падчас канцэртных праграм у амфітэатры будуць выкарыстаны так званыя "інтэлектуальныя" лябёдкі. У дырэкцыі гарантуюць, што сёлета тэлегледачы не пашкадуюць, калі ўключаць трансляцыю канцэртаў. "Карцінка" будзе не горшай, чым на "Еўрабачанні". Ды не, вядома ж — лепш!

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».