У Кобрыне адкрылася стаматалагічная паліклініка
Раней зубы лячылі на першым паверсе жылога дома. Там за дзень прымалі да 600 пацыентаў з горада і раёна. Было вельмі цесна і нязручна як медыкам, так і хворым.
Зараз сучасная стаматалагічная паліклініка размяшчаецца на пяці паверхах будынка, які раней належаў заводу аграпрамысловага машынабудавання. На рэканструкцыю памяшкання затрачана
7 мільярдаў рублёў.
Закуплена новае абсталяванне. Аддзяленні (тэрапеўтычнае з хірургічным кабінетам, артапедычнае, дзіцячае і тэрапеўтычнае па аказанні платных паслуг) як след аснашчаны. Калі ў старой паліклініцы працавала адначасова 18 стаматалагічных установак, зараз яны ўстаноўлены на 23 працоўных месцах. У бліжэйшы час будзе закуплена абсталяванне для артапедычнай дапамогі, апаратура для металакерамічных пратэзаў, а таксама дыягнастычная сістэма.
Яна СВЕТАВА.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»