Вы тут

Уражанняў хопіць надоўга


Толькі няўдалае пенальці ў выкананні беларускага гульца перашкодзіла беларускай камандзе па пляжным футболе заваяваць "бронзу" на міжнародным турніры "Кубак Дружбы 2013". Саступілі беларусы ў насамрэч напружаным фінальным матчы гульцам каманды з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Перамаглі ў турніры футбалісты з Ірана, "серабро" — у зборнай Украіны.

Турнір адбыўся ў Віцебску на стадыёне па пляжным футболе ў пойме ракі Віцьба. У ІV адкрытым Міжнародным турніры па пляжным футболе "Кубак Дружбы 2013" бралі ўдзел нацыянальныя зборныя Турцыі, Польшчы, Украіны, Беларусі і іншых краін.

Цікава, што падчас другога дня турніру яго ледзь не сарваў моцны дождж. Ваду з пляцоўкі, дзе праводзіліся гульні, адпампоўвалі выратавальнікі. Кіраўнік адной з камандаў нават агучыў ідэю спыніць чэмпіянат. Але ж было вырашана, што ён пройдзе згодна з праграмай.

У размове з прадстаўнікамі каманды Эміратаў высветлілася, што ў іх краіне 8 прафесійных камандаў. На іх погляд, спартсмены славянскіх краін лепш падрыхтаваныя ў фізічным плане.

Для правядзення міжнародных спаборніцтваў у Віцебску функцыянуе спецыялізаваны стадыён па пляжным футболе, які адпавядае ўсім еўрапейскім патрабаванням і стандартам. Сёння ФІФА і Сусветная арганізацыя пляжнага футбола (BSWW) разглядае магчымасць правядзення ў Беларусі адборачнага этапу Лігі Еўропы па пляжным футболе...

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».