Вы тут

Уладальнік джыпа за Br2 млрд недаплаціў мытных плацяжоў і пазбавіўся машыны


Джып за Br2 млрд канфіскавалі мытнікі ў даход дзяржавы за спробу ўладальніка машыны не ў поўным аб'ёме заплаціць мытныя пошліны. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Дарагі аўтамабіль Mеrсеdеs-Bеnz G63 АMG 2012 года выпуску спрабавалі ўвезці на тэрыторыю Мытнага саюза па дакументах, якія змяшчалі недакладныя звесткі. Машыну размясцілі пад мытную працэдуру мытнага транзіту Мінскай рэгіянальнай мытні і прад'явілі транспартныя і камерцыйныя дакументы, згодна з якімі кошт гэтага транспартнага сродку склаў 106,9 тыс. еўра. Аднак заяўлены кошт на аўтамабіль выклікаў падазрэнні ў супрацоўнікаў мытні.

Падчас праверачных мерапрыемстваў былі сабраны дастатковыя звесткі, якія сведчаць аб тым, што кошт легкавога аўтамабіля гэтай маркі 2012 года выпуску складае 125,5 тыс. еўра. Значыць, уладальнік машыны недаплаціў мытных плацяжоў на суму звыш Br100 млн. Такім чынам, поўны кошт іншамаркі, уключаючы плату мытных плацяжоў у поўным аб'ёме, складае Br2,1 млрд.

Рашэннем суда Кастрычніцкага раёна Мінска транспартны сродак канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Кар. Белта.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.