Вы тут

Выратаваў пенсіянера


У Оршы дзякуючы пажарнаму апавяшчальніку маці і сын (абое пенсіянеры) засталіся жывыя падчас пажару. Выпадковы чалавек выратаваў гаспадара дома.

— Пажар адбыўся каля 6 гадзін раніцы ў доме на вуліцы Лакаматыўнай. На момант узнікнення пажару ў доме знаходзіліся гаспадар, 1949 года нараджэння, і яго маці. Жанчына пачула сігнал апавяшчальніка, выйшла на вуліцу і паклікала на дапамогу мужчыну, які праходзіў каля дома. Да прыбыцця выратавальнікаў Алег Каткоўскі, які працуе майстрам вагоннага дэпо транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" з ахопленага полымем будынка вывеў гаспадара. Апошні знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, — паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях. — У выніку пажару гаспадар атрымаў тэрмічныя апёкі 2-3 ступені рукі, грудзей, жывата (да 17% цела). Ён быў шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне Аршанскай гарадской бальніцы № 3 горада Барань. Прычына пажару — неасцярожнасць гаспадара пры курэнні.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».