Вы тут

Забойства раскрылі праз 11 гадоў


На Віцебшчыне застаюцца нераскрытымі каля 170 забойстваў мінулых гадоў. Іх расследаваннем займаюцца супрацоўнікі спецыяльнага міліцэйскага аддзела. Як канстатуюць у пракуратуры Віцебскай вобласці, сучасныя тэхналогіі дазваляюць праз гады выявіць злачынцаў.

У Пастаўскім раёне раскрылі забойства дзвюх бабуль, 1925 і 1939 гадоў нараджэння, учыненае яшчэ ў кастрычніку 2002 года. Паводле слоў Ігара Ластоўскага, намесніка пракурора Пастаўскага раёна, тады забілі гаспадыню дома і яе суседку. На іх трупах былі сляды ад пабояў, нажавых раненняў. Эксперты таксама ўстанавілі, што бабуль душылі.

З-за адсутнасці падазроных расследаванне крымінальнай справы было прыпынена. А летась з'явіліся новыя факты. Зараз крымінальная справа разглядаецца ў судзе. У год, калі забілі бабуль, малодшы з двух падазроных, 1986 года нараджэння, быў непаўналетнім. Судзяць зараз і яго саўдзельніка па крымінальнай справе — 1984 года нараджэння.

Падчас расследавання было ўстаноўлена, што гэтыя людзі прыйшлі ў дом бабулі, каб адабраць грошы. Яе забілі, як і суседку, якая, як лічаць следчыя, выпадкова аказалася ахвярай.

Пасля ўчынення забойства старэйшы з мужчын неаднаразова адбываў пакаране за іншыя злачынствы. На волі ён працаваў ў сельскагаспадарчай арганізацыі. Ды і малодшы меў праблемы з законам. Потым жыў у Расіі, там працаваў.

За ўчыненае зладзеям пагражае пазбаўленне волі тэрмінам ад 8 да 25 гадоў, або нават пажыццёвае зняволенне.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.