Вы тут

Занадта дарагая каша


Жанчына выйшла на вуліцу ў вёсцы Дзімамеркі Лоеўскага раёна і ўбачыла дым з вокнаў суседняга дома. Яна пабегла да сваякоў гаспадароў гэтага дома, каб паведаміць пра пажар.

Дзед маленькіх дзяцей, якія заставаліся ў доме, кінуўся ў хату, каб выратаваць унукаў. Мужчына вынес з задымленага памяшкання і трохгадовага Вячаслава, і двухгадовую Віялету, але ж супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца пажару, змаглі выратаваць толькі хлопчыка. Дзіця шпіталізавалі ў Лоеўскую бальніцу з апёкамі 8% цела. Высветлілася, што ў гэты дзень бацька знаходзіўся з раніцы на працы, а 23-гадовая маці на 40 хвілін выйшла разам з нованароджанай дзяўчынкай да сваякоў у дом насупраць — каб зварыць кашу. Старэйшых дзяцей маладая жанчына паклала днём спаць, але ж, хутчэй за ўсё, яны знайшлі сабе іншы занятак.

У прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС гавораць, што асноўнай прычынай узгарання з'яўляецца свавольства з агнём. Дарэчы, гэтая шматдзетная сям'я не адносіцца да складаных і на ўліку не стаіць. У выніку пажару пашкоджаны канапа, абкурадымлены столь і сцены ў хаце.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.