Вы тут

«Падпісаўся на «Звязду»... І выйграў!


Так — хочацца верыць — лічаць усе пастаянныя чытачы старэйшай беларускай газеты, бо маюць магчымасць пяць разоў на тыдзень атрымліваць свежую і цікавую інфармацыю, прычым — на роднай мове...

Аднак асобныя з іх могуць пахваліцца і зусім канкрэтнымі рэчамі, якія выйгралі ў звяздоўскай гульні: некаму і некалі пашчасціла на тэлевізар ці дзесяць трубак шпалераў, на парачку парсючкоў альбо свяцільнік, на халадзільнік "Атлант"...

Учора намаганнямі аўтарытэтнай камісіі ў складзе пастаянных чытачоў "Звязды" і ўдзельнікаў гульні Ніны Іванаўны Астроўскай, Веры Антонаўны Урбан і інжынера ўпраўлення распаўсюджвання друкаваных СМІ РУП "Белпошта" Крысціны Уладзіміраўны Казялецкай (на здымку) спіс гэтых шчасліўчыкаў папоўніўся. Віншуем! А тым, хто таксама хацеў бы штосьці выйграць, параім: выпісвайце газету, дасылайце карткі на розыгрыш.

Афіцыйна:

12 ліпеня 2013 года адбыўся розыгрыш прызавога фонду рэкламнай гульні "Падпішыся на "Звязду", арганізатарам якой з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова "Выдавецкі дом "Звязда" (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А.

Рэкламная гульня "Падпішыся на "Звязду" зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 25 сакавіка 2013 года (пасведчанне № 2139) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 30 красавіка па 30 верасня 2013 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты "Звязда" трэцяга квартала або другога паўгоддзя 2013 года.

Удзел у гульні прынялі 559 падпісчыкаў газеты "Звязда". Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.

1374144432185_13-28

Прызы сярод удзельнікаў гульні размеркаваліся наступным чынам:

суперпрыз — халадзільнік "АТЛАНТ МХМ-2808-90 261770000007" (краіна вытворчасці — РБ) 130286-030-ПА0229720, 44RB/20 выйграла:

Нічыпаровіч Галіна Міхайлаўна, в. Магільна Уздзенскага раёна Мінскай вобласці.

Лічбавыя цюнары ВВК STB 115, (Расія) выйгралі:

Лаўрэнаў Уладзімір Міхайлавіч, в. Жарабковічы Ляхавіцкага раёна;

Харэвіч Марыя Францаўна, в. Стрынадкі Глыбоцкага раёна;

Заяц Анастасія Арцёмаўна, в. Прыстарань Светлагорскага раёна;

Юргілевіч Тамара Іванаўна, г. Дзятлава Гродзенскай вобласці;

Судараў Леанід Пятровіч, в. Смятанічы Шклоўскага раёна;

Савельева Галіна Мікалаеўна, г. Вілейка Мінскай вобласці;

Сівы Віктар Фёдаравіч, г. Валожын Мінскай вобласці;

Старосценка Нэлла Іванаўна, г. Мінск;

Скрыган Жанна Леанідаўна, а.г. Грозава Капыльскага раёна;

Казлова Ганна Апанасаўна, г. Калінкавічы.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні:

(017) 287 19 68.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.