Вы тут

Нясвіж і Радзівілы: карэнні, вытокі, узнясенне


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла прэзентацыя кнігі Анатоля Бутэвіча "Таямніцы Нясвіжскага замка"

1374144440805_1

Вітаючы аўтара кнігі, якая выйшла ў выдавецкім доме "Звязда", намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік зазначыў і вялікую грамадскую актыўнасць пісьменніка, гісторыка, чалавека, які надзіва шмат робіць для захавання, зберажэння гісторыка-культурнай спадчыны нашай Айчыны. Гэтая думка была фактычна лейтматывам і ў выступленнях старшыні Беларускага фонда культуры Уладзіміра Гілепа

, намесніка старшыні Беларускага Саюза мастакоў Рыгора Сітніцы, дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзіміра Пракапцова, дырэктара нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля Сяргея Клімава ды многіх іншых гасцей святочнай імпрэзы.

Варта заўважыць, што гэтая кніга для Анатоля Іванавіча зусім не выпадковая. Ён працуе над серыяй мастацка-публіцыстычных даследаванняў, прысвечаных замкам Беларусі. Раней пабачыла свет кніга пра Мірскі замак. У планах пісьменніка — праца над расповедам пра Крэва. А яшчэ Анатоль Бутэвіч — ураджэнец старажытнай Нясвіжскай зямлі. Добра ведае мясціны, авеяныя славай Радзівілаў.

1374144440140_2

—Лічу Анатоля Іванавіча і адным з адметных гісторыкаў сённяшняй Беларусі, — зазначыў у сваім выступленні Уладзімір Аляксандравіч Гілеп, звярнуўшы ўвагу прысутных на тое, з якой апантанасцю, настойлівасцю зазірае пісьменнік у далёкія часіны, як рупліва і дбайна збірае ўсе звесткі пра Беларусь даўнейшую.

Анатоля Бутэвіча па праве можна назваць і адным з арганізатараў сённяшняга краязнаўчага руху ў краіне. Яркі прыклад пісьменніка, даследчыка і іншых падштурхоўвае да стараннага і ўважлівага вывучэння гісторыі свайго краю, лёсаў слаўных сыноў і дачок Айчыны.

Анатоль Бутэвіч — асаблівы аўтар нашага выдавецтва, — расказвае намеснік дырэктара выдавецкага дома "Звязда" Ала Корбут, — бо ён прыходзіць да нас з творчымі праектамі, ініцыятывамі. І ўсё з прапанаванага нам з'яўляецца цікавым. Бо гэта цікава і самаму шырокаму колу чытачоў. Сведчыць пра тое і попыт на кнігі Анатоля Іванавіча. Напрыклад, яго гістарычны раман "Каралева не здраджвала каралю" разышоўся за лічаныя месяцы. Ведаючы Анатоля Бутэвіча найболей як гісторыка і публіцыста, мы спадзяёмся і на працяг яго мастацкага летапісання гісторыі, чакаем яго новых гістарычных раманаў.

Кастусь Хадыка.

Фота Яўгена Пясецкага.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?