Вы тут

ФАКТЫ, ПАДЗЕІ, НАВІНЫ


Прэзідэнту Ізраіля Шымону Перэсу ўручылі беларускае пасведчанне аб нараджэнні

Прэзідэнту Дзяржавы Ізраіль Шымону Перэсу ўчора было ўрачыста ўручана памятнае пасведчанне аб нараджэнні, якое пацвярджае факт яго з'яўлення на свет 2 жніўня 1923 года на беларускай зямлі ў вёсцы Вішнева, паведаміліБЕЛТА ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Памятнае пасведчанне аб нараджэнні было ўручана Шымону Перэсу ў рэзідэнцыі кіраўніка ізраільскай дзяржавы начальнікам упраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу МЗС Беларусі Ігарам Ляшчэнем, які раней на працягу шасці гадоў узначальваў беларускае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Ізраілі, пры ўдзеле ганаровага консула Беларусі ў Дзяржаве Ізраіль Анатоля Моткіна.

Падчас сустрэчы з Шымонам Перэсам Ігар Ляшчэня падкрэсліў, што прэзідэнта Ізраіля заўсёды рады бачыць на яго малой радзіме.

Шымон Перэс з'яўляецца адным з самых вядомых палітыкаў сучаснасці. Выдача яму памятнага пасведчання аб нараджэнні стала адным з мерапрыемстваў, арганізаваных у Беларусі ў сувязі з маючым адбыцца 90-годдзем знакамітага земляка. У прыватнасці, 29 мая ў Вішнева ў прысутнасці дачкі кіраўніка ізраільскай дзяржавы Цвіі Вальдэн была адкрыта памятная дошка на доме, у якім нарадзіўся і вырас прэзідэнт Ізраіля. У той жа дзень у Вішнева адбылося адкрыццё спецыяльнай фотавыставы "Шымон Перэс: шлях ад Віленскай вуліцы ў Вішнева на Прэзідэнцкую вуліцу ў Іерусаліме".

Стацыянарныя камеры на МКАД фіксуюць...

За 5 дзён работы стацыянарныя камеры на МКАД зафіксавалі амаль 3 тыс. парушэнняў ПДР.

Стацыянарныя камеры фотафіксацыі парушэнняў ПДР за апошнія пяць дзён зарэгістравалі на Мінскай кальцавой дарозе 2869 фактаў перавышэння ўстаноўленай хуткасці руху транспартных сродкаў. Як паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская, перавышэнне ад 12 да 20 км/г дапусцілі 2367 кіроўцаў, ад 21 да 30 км/г — 404, звыш 30 км/г — 98.

Усе парушальнікі правілаў атрымаюць так званыя "пісьмы шчасця" і вымушаны будуць заплаціць штраф.

Нагадаем, 7 комплексаў фотафіксацыі хуткасці з 10 ліпеня фіксуюць парушэнні хуткаснага рэжыму на пяці найбольш аварыйна небяспечных участках МКАД. Гэта нулявы км (у раёне перасячэння з праспектам Незалежнасці), 2-гі км (з вуліцай Скарыны), 10-ы (з вуліцай Машынабудаўнікоў), 24-ы (з праспектам Дзяржынскага) і 39-ы (з вуліцай Ціміразева).

"Мінск-Навіны".

У пункце пропуску "Новая Гута" сітуацыя нармалізавалася

У пункце пропуску "Новая Гута", дзе на працягу апошніх трох дзён назіраліся вялікія аўтамабільныя чэргі, нармалізавалася сітуацыя да раніцы 16 ліпеня. Цяпер пункт працуе ў звычайным рэжыме, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Гомельскай пагранічнай групы.

Зараз на подступах да пункта пропуску "Новая Гута" няма вялікай колькасці аўтамабільнага транспарту, як было ў выхадныя дні і 15 ліпеня. Такая ж сітуацыя і па іншых пагранпераходах беларуска-ўкраінскага кірунку. Невялікая чарга з 30 аўтамабіляў назіраецца толькі ў "Камарыне".

Аднак да наступных выхадных спецыялісты зноў прагназуюць рост транспартнага патоку, што звязана з пачаткам масавага сезона адпачынкаў. Для таго, каб правільна выбраць маршрут руху і пазбегнуць чэргаў, пагранічнікі рэкамендуюць перад выездам знаёміцца з абстаноўкай у пунктах пропуску, выкарыстоўваючы сайт Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

У прэс-службе нагадалі, што, акрамя пунктаў пропуску "Новая Гута", вадзіцелі таксама могуць скарыстацца "Весялоўкай" і "Камарынам". Для грамадзян Беларусі, акрамя гэтага, адкрыты "Новая Рудня", "Аляксандраўка" і "Глушкавічы". Жыхары Гомеля і Гомельскага раёна таксама могуць перасячы дзяржмяжу праз спрошчаныя пункты пропуску "Паддабранка", "Глыбоцкае", "Андрэеўка".

На будоўлі перакулілася бетонамяшалка

Здарэнне адбылося ўвечары ў сталіцы на тэрыторыі будоўлі шматфункцыянальнага комплексу па праспекце Пераможцаў: пры пад'ездзе да месца разгрузкі бетону аўтабетоназмяшальнік "КамАЗ" перакуліўся. Пры гэтым заціснула кіроўцу 1987 года нараджэння. Работнікі МНС дасталі пацярпелага з-пад транспартнага сродку. Прыбыўшая брыгада хуткай медыцынскай дапамогі мусіла канстатаваць смерць мужчыны. Прычына здарэння высвятляецца.

Сяргей РАСОЛЬКА.

"Аўдзі" — не "Сітраен"

Рух легкавога аўтамабіля "Аўдзі А6", якім кіраваў грамадзянін Беларусі, спынілі падчас спецыяльнага мерапрыемства супрацоўнікі аператыўна-пошукавага аддзела Гомельскай мытні сумесна з ДАІ.

Паводле рэгістрацыйных нумароў аўтамабіль стаяў на ўліку ў Мінску, аднак праверка па базе даных паказала, што нумары належаць зусім іншаму аўто — "Сіtrоеn Хsаrа Рісаssо". Пры вывучэнні пасведчання пра рэгістрацыю транспартнага сродку былі выяўлены відавочныя сляды падробкі. Кіроўца патлумачыў, што набыў машыну ў Санкт-Пецярбургу — разам з рэгістрацыйным нумарам Рэспублікі Беларусь. Таксама пры продажы грамадзяніну выдалі пасведчанне пра рэгістрацыю. Падчас праверкі было высветлена, што ў базе даных Дзяржаўнага мытнага камітэта звестак пра здзяйсненне мытных аперацый на тэрыторыі нашай краіны з гэтым аўтамабілем няма. У сувязі з тым, што невядомая асоба не задэкларавала аўтамабіль пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі, а потым перадала яго ў парушэнне парадку, аўтамабіль "Аўдзі А6" коштам больш за Br111 млн рублёў канфіскаваны. Пачаты адміністрацыйны працэс, паведамілі ў прэс-групе Гомельскай мытні.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.