Вы тут

60 разоў адмаўляліся ад хабару...


За мінулае паўгоддзе Гомельская мытня пералічыла ў рэспубліканскі бюджэт больш за Br3,4 трлн, што на 11,7 % больш, чым у аналагічны перыяд летась.

У склад прыбыткаў увайшлі сумы мытных пошлін, падаткаў пры ўвозе, мытных збораў, сродкаў ад рэалізацыі ці іншага выкарыстання маёмасці, змешчанага на першасным уліку ў мытных органах і вернутага ў прыбытак дзяржавы; штрафаў і іншых прыбыткаў, згодна з заканадаўствамі Мытнага саюза і краіны. У прэс-групе Гомельскай мытні расказалі, што выкананне планавага задання дасягнута за кошт існавання адладжанай сістэмы нормаў, метадаў, прыёмаў і сродкаў, накіраваных на кантроль за выкананнем падатковага і мытнага заканадаўства.

Дарэчы, з пачатку года мытнікі 60 разоў адмаўляліся ад хабараў. Так, грамадзянін Украіны на пункце мытнага афармлення "Новая Рудня" прапанаваў інспектару хабар у памеры 5 000 расійскіх рублёў за ўвоз садовых арэляў без выплаты належных мытных плацяжоў. Расіянка на пункце "Новая Гута" вырашыла за 100 еўра бесперашкодна перамясціць праз мяжу 40 літраў алкаголю. Пры выездзе з нашай краіны грамадзянін Малдовы за 300 расійскіх рублёў спрабаваў паскорыць працэдуру праходжання мяжы. Урэшце яму прыйшлося затрымацца для тлумачэнняў надоўга. Ва ўсіх падобных выпадках на пункты пропуску выклікаюцца супрацоўнікі аддзела ўласнай бяспекі і міліцыя. Сярод тых, хто прапануе хабар, грамадзяне Беларусі сустракаюцца рэдка. У пераважнай большасці выпадкаў (80%) хабар мытнікам прапануюць грамадзяне Малдовы. 10% прыпадае на ўкраінцаў і 5% — на расіян.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.

Грамадства

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў. 

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.