Вы тут

На ўласным падворку, але пад кантролем


5 чэрвеня г.г. у "Мясцовым самакіраванні" быў змешчаны артыкул "Вось такое свінства". Размова ў ім ішла пра забарону (у адпаведнасці з новымі ветэрынарна-санітарнымі правіламі) самадзейных "бойняў" на сялянскіх падворках, з аднаго боку, і няхватку цывілізаваных забойных пляцовак для абслугоўвання ўсіх, хто гадуе жывёлу на продаж, з другога. Рэдакцыя атрымала адказ, падпісаны старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама С.Р. Радкаўцом, дзе паведамляецца, што ў мэтах забеспячэння стабільнай ветэрынарнай сітуацыі і з-за складанай эпізаатычнай сітуацыі па асабліва небяспечных захворваннях жывёл у памежных з Рэспублікай Беларусь дзяржавах Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання прынята пастанова "Аб зацвярджэнні ветэрынарна-санітарных правілаў утрымання прадукцыйных жывёл ва ўласных падсобных гаспадарках грамадзян" (ад 4.01.  г.г.). Гэтая пастанова ўпарадкоўвае правілы забою сельскагаспадарчай жывёлы ва ўласных падсобных гаспадарках грамадзян з наступнай рэалізацыяй мяса на рынках. У пункт 19 гэтай пастановы Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання ўнесена наступнае змяненне: "Дапускаецца да 1 студзеня 2014 г. самастойна займацца забоем буйной рагатай і дробнай рагатай жывёлы, свіней, коней і іншай прадукцыйнай жывёлы для наступнай рэалізацыі мяса і прадуктаў забою ва ўласных падсобных гаспадарках грамадзян пад кантролем спецыяліста ветэрынарнай службы з абавязковай далейшай ветэрынарна-санітарнай экспертызай..." "У тэрмін да 1 студзеня 2014 г. пункты забою жывёлы будуць прыведзены ў адпаведнасць з ветэрынарна-санітарнымі патрабаваннямі", — гаворыцца ў адказе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?