Вы тут

ЧАМУ МЕНШ ВУГЛЯРОДАЎ — ГЭТА ДОБРА


У гэтым дапамогуць разабрацца фотаздымкі

У сталічным кінатэатры "Цэнтральны" пры падтрымцы пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску працуе выстава фотаздымкаў Мэцью Уэба "Падарожжа ў пошуках нізкавугляроднага ладу жыцця" ("Grееn іs Grеаt: Саrbоn Jоurnеу").

Сам Мэцью Уэб з'яўляецца дыпламатам, кіраўніком Аддзела па азеляненні ў рэгіёнах у пасольстве Вялікабрытаніі ў Расіі. Добра пападарожнічаўшы па краінах СНД, Мэц'ю зрабіў шмат цудоўных фотаздымкаў. На іх можна пабачыць экалагічна чыстую фермерскую гаспадарку ў Беларусі, рынак у Казахстане, дзе прадаюцца мясцовыя прадукты, якія ўзважваюцца на механічных вагах, юрты качэўнікаў, у якіх без кандыцыянераў камфортна круглы год. Мэцью адлюстроўвае ў сваіх фотаздымках традыцыйныя спосабы вядзення "нізкавугляроднага" стылю жыцця ў краінах СНД. Людзі, якія вядуць такі лад жыцця, можа быць, нават і не падазраюць, што шкоды наваколлю яны робяць значна менш, чым мы з вамі — жыхары вялікіх гарадоў і мегаполісаў, якія актыўна карыстаюцца фенамі, лядоўнямі, кандыцыянерамі ды іншай, здаецца, жыццёва неабходнай тэхнікай.

Дык што ж такое нізкавугляродны лад жыцця? Гэта папросту значыць, што чалавек эканоміць энергію. Прынамсі, імкнецца да ніжэйшага ўзроўню спажывання энергіі ў бытавых сферах з мэтай скарачэння выкідаў двухвокісу вугляроду. Сёння тэмы энергазберажэння ды эфектыўнасці скарыстання энергарэсурсаў заўжды на парадку дня. Увесь цывілізаваны свет згодны, што планету і яе магчымасці трэба берагчы. Таму што ўсё добрае, як вядома, мае звычку заканчвацца. Да таго ж сучасны чалавек сваёй бурнай дзейнасцю моцна шкодзіць прыродзе.

Фотаздымкі Мэцью Уэба — яшчэ адзін спосаб звярнуць увагу і беларусаў на "зялёныя" праблемы чалавецтва. Гэтыя пазітыўныя светлыя фотаздымкі — заклік да змен сваіх шкодных звычак. Паразважайце, напрыклад, хаця б над тым, што для таго, каб падчас працы лядоўні не адбываўся перарасход энергіі, яна мусіць быць запоўнена на 80%, і адлегласць паміж прадуктамі павінна быць не менш за 1 сантыметр...

Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».