Вы тут

Хрышчэнне Русі на манетах


Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэнне памятныя манеты "1025-годдзе Хрышчэння Русі", паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.

Адна з іх сярэбраная — наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,62 грама, дыяметрам 38,61 міліметра, тыраж — 3000 штук. Другая — медна-нікелевая наміналам 1 рубель, масай 15,50 грама, дыяметрам
33 міліметры, тыраж — 5000 штук.

Абедзве манеты адчаканены на Літоўскім манетным двары ў Вільні. Сярэбраная мае якасць "пруф" з поўным пакрыццём золатам, медна-нікелевая — "пруф-лайк".

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.