Вы тут

Па медалі — на кожнага


Чатыры медалі заваявалі беларускія школьнікі на міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы ў Аўстраліі: "золата", "серабро" і дзве "бронзы".

Гэта быў першы год, калі беларуская каманда выступала без свайго шматгадовага лідара — Генадзя Караткевіча, які завяршыў удзел у міжнародных алімпіядах школьнікаў уладальнікам практычна ўсіх рэкордаў — і паколькасці абсалютных перамог (у яго іх тры), і па колькасці заваяваных залатых медалёў (6), і па агульнай колькасці медалёў (7). Сёння Генадзь з'яўляецца студэнтам Санкт-Пецярбургскага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі — лепшай ВНУ Расіі па падрыхтоўцы праграмістаў. Менавіта каманда гэтай ВНУ з'яўляецца неаднаразовым абсалютным чэмпіёнам свету па праграмаванні сярод студэнтаў. У 2013 годзе яны таксама святкавалі перамогу, але на гэты раз у складзе расійскай каманды выступаў і беларус Генадзь Караткевіч. І, можна не сумнявацца, што гэта не апошняе пераможнае выступленне гамяльчаніна.

У 2012 годзе каманда Беларусі паказала лепшы для нашай краіны вынік за ўвесь час сваіх выступленняў на міжнародных алімпіядах школьнікаў па інфарматыцы — дадому хлопцы прывезлі два залатыя, адзін сярэбраны і адзін бронзавы медалі. Усе ўдзельнікі беларускай зборнай прадстаўлялі Гомельскую вобласць. Дарэчы, другі залаты медаліст алімпіяды — Адам Бардашэвіч з Мазыра — таксама стаў студэнтам інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.

Сёлета гонар беларускай школы адстойвалі на міжнародных спаборніцтвах прадстаўнікі трох рэгіёнаў краіны. Двое з іх былі ўжо вопытнымі "байцамі", а двое — навічкі. Вучань сярэдняй школы №9 г. Мазыра Сяргей Кулік набраў 490 балаў і заваяваў залаты медаль. Летась у хлопца была на алімпіядзе "бронза". У навучэнца Ліцэя БДУ Канстанціна Сакалова — "серабро" і 427 балаў. Яшчэ адзін выхаванец гомельскай школы праграмавання і выпускнік Ліцэя БДУ Уладзіслаў Падцёлкін зававаяў бронзавую ўзнагароду. У яго актыве 344 балы. Таксама "бронза" і ў выхаванца вучэбна-педагагічнага комплексу "Забалоцкія яслі-сад-сярэдняя школа" Гродзенскай вобласці Канстанціна Вільчэўскага (267 балаў). Усе ўдзельнікі спаборніцтваў прайшлі сур'ёзны адбор — школьныя, раённыя, абласныя і рэспубліканскія туры алімпіяд, а таксама спецыяльныя падрыхтоўчыя зборы.

За ўзнагароды сёлета змагаліся каманды з 79 краін. У выніку ў Кітая — 4 залатыя ўзнагароды, у расіян — 3, зборная ЗША і Паўднёвай Карэі змаглі заваяваць па 2 залатыя медалі. У Беларусі, Ірана, Японіі, Тайваня і Ізраіля — па адным "золаце".

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.