Вы тут

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ


У ААЭ згвалтаваную нарвежку адправілі ў турму за пралюбадзейства

Грамадзянку Нарвегіі Марту Дэбары Далэльв, якая заявіла ў паліцыю Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў аб тым, што яе згвалтавалі, прысудзілі да турэмнага тэрміну за распусту. Суд у Дубаі прызнаў жанчыну, якой, па розных звестках, 24 ці 25 гадоў, вінаватай у блудзе, ужыванні алкаголю і лжэсведчанні. Прысуд — 16 месяцаў турмы. У сакавіку Далэльв, якая прыбыла ў ААЭ з дзелавым візітам, паведаміла ў паліцыю Дубая аб тым, што яна стала ахвярай згвалтавання. Замест таго, каб пачаць расследаванне ў дачыненні да гвалтаўніка, супрацоўнікі праваахоўных органаў забралі яе пашпарт, грошы, завялі на яе справу і арыштавалі. У ААЭ дзейнічае жорсткае сямейнае заканадаўства, па якім пазашлюбныя адносіны лічацца злачынствам. Пры гэтым згвалтаванне можа быць даказана ў судзе альбо шляхам прызнання злачынцы ў здзяйсненні злачынства, альбо пры дапамозе паказанняў чатырох мужчын-сведак.

1374656031517_20-33

У Іспаніі памёр пераможца піўнога конкурсу

У Іспаніі памёр пераможца конкурсу па хуткасным піцці піва, які выпіў шэсць літраў напою за 20 хвілін. Мужчына, якому было 45 гадоў, памёр у шпіталі ад спынення сэрца. Па словах відавочцаў, пасля конкурсу ён быў вясёлы і адчуваў сябе нармальна. Аднак потым яго стала ванітаваць. Мужчыну пасадзілі ў крэсла і выклікалі яму "хуткую дапамогу". Чаму ў канкурсанта спынілася сэрца, пакуль не вядома.

Ва Украіне паляка пасадзілі за жарт аб мініраванні самалёта

Саломенскі раённы суд Кіева прысудзіў да двух гадоў пазбаўлення волі грамадзяніна Польшчы, які паведаміў пра мініраванне самалёта ў аэрапорце "Кіеў". Інцыдэнт адбыўся ў верасні мінулага года. Польскі бізнесмен, які накіроўваўся ў Катовіцы, сказаў сцюардэсе, што ў яго чамадане знаходзіцца бомба. Экіпаж паведаміў пра гэта праваахоўным органам, якія адклалі вылет самалёта і эвакуявалі ўсіх пасажыраў. Спецыялісты абследавалі паветранае судна, аднак ніякіх выбухованебяспечных прылад не знайшлі. Пасля бізнесмен прызнаўся, што быў нецвярозы і проста пажартаваў. Праверка салона паветранага судна заняла чатыры гадзіны. Бізнесмена пасля абавязалі пакрыць шкоду, нанесеную авіякампаніі і аэрапорту на суму больш за 70 тысяч грыўняў (каля дзевяці тысяч долараў).

Аўстралія будзе адпраўляць тых, хто хоча атрымаць прытулак, у Папуа — Новую Гвінею

Аўстралія будзе адпраўляць шукальнікаў прытулку, якія нелегальна прыбылі на яе тэрыторыю, на востраў Мануса, які належыць Папуа — Новай Гвінеі. Пра гэта заявіў кіраўнік аўстралійскага ўрада Кевін Рад. Рад падпісаў адпаведнае пагадненне з Пітэрам О'Ніл, прэм'ер-міністрам Папуа — Новай Гвінеі. Згодна з дакументам, усе, хто даплыве да аўстралійскага вострава Раства з мэтай перабрацца на мацерыковую частку краіны, будуць перапраўлены ў Папуа — Новую Гвінею. Там іх размесцяць на востраве Мануса ў спецыяльным размеркавальным цэнтры для бежанцаў. Рад удакладніў, што нават у "сапраўдных бежанцаў", а не працоўных мігрантаў, не будзе шанцу асесці ў Аўстраліі. У абмен на размяшчэнне нелегалаў Аўстралія будзе развіваць праграмы дапамогі Папуа — Новай Гвінеі. У прыватнасці, будзе ўкладаць грошы ў сістэму аховы здароўя і адукацыі краіны.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.