Вы тут

Тэатр як "ТЭАРТ"


Міжнародны тэатральны форум прадставіць беларускія эксперыментальныя пастаноўкі.

Летась ужо была спроба ў рамках тых тэатральных твораў, што прывозяцца да нас з-за мяжы, паказаць, што і мы таксама можам: Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў паказаў "Ладдзю роспачы" паводле Караткевіча. І справа, можа быць, не столькі ў тым, на якім узроўні яна глядзелася, колькі ў тым, што ў міжнародны сучасны тэатральны кантэкст павінна быць упісана Беларусь. Таму сёлета ў рамках фестывалю "ТэАрт" будзе цэлы блок беларускіх эксперыментальных пастановак. Названы айчынныя ўдзельнікі прэстыжнага форуму: "РАTRІS" С. Анцалевіча, Д. Багаслаўскага, В. Красоўскага; "Кароткачасовая" К. Сцешыка, "Сумны хакеіст" П. Пражко, "Ціхі шорах сыходзячых крокаў" Д. Багаслаўскага, "Рамонт" тэатра "ІнЖэст". Тэмы гэтых спектакляў важныя найперш для беларусаў: радзіма, любоў, адказнасць і сам чалавек, які павінен удасканальваць сябе. Але гаварыць пра гэта сучаснаму гледачу трэба сучаснымі тэатральнымі формамі, якія могуць здзіўляць, бянтэжыць, турбаваць, нараджаць думкі. Ці не дзеля гэтага існуе мастацтва? Каб людзі не забываліся пра тое, што, акрамя выключна забаў, тэатр — гэта сродак дыялогу з гледачом, магчымасць паразмаўляць з чалавекам пра свет.

Пакуль беларускія тэатры рыхтуюцца здзіўляць свайго ж роднага гледача, арганізатары складаюць праграму гасцей — з якой, уласна і пачынаўся форум. Бо адной з яго задач быў паказ у Беларусі лепшых расійскіх і замежных спектакляў. Сёлета будзе магчымасць паглядзець пастаноўкі з Францыі, Польшчы, Ізраіля, Латвіі, Германіі, Венгрыі. "ТэАрт-2013" пройдзе ў Мінску з 28 верасня па 21 кастрычніка.

У Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн", галоўнага арганізатара, ёсць свае надзейныя партнёры, якія дапамагаюць забяспечваць прысутнасць нашумелых пастановак і вядомых артыстаў, рэжысёраў. Напрыклад, не губляе сваёй цікавасці да тэатральнага мастацтва генеральны партнёр "Белгаз-
прамбанк", які яшчэ некалькі гадоў таму быў адным з ініцыятараў паказу замежных спектакляў у Беларусі. Тэатральны тыдзень вырас у Міжнародны тэатральны форум, які праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. І цяпер ён мае шмат зацікаўленых партнёраў, якія дапамагаюць сёння айчыннаму гледачу зразумець сусветны тэатральны кантэкст.

Дзеля гэтага, дарэчы, у рамках фестывалю ладзяцца дыскусіі і "круглыя сталы, дзе гаворка ідзе пра развіццё тэатра ў свеце і, у прыватнасці, у Беларусі. Ладзяцца сустрэчы, дзе таксама можна пачуць адказы на пытанні пра тое, як тэатр сёння ўплывае на чалавека, ці дапамагае яму лепш зразумець сябе самога, ці абуджае праз форму здольнасць да мыслення? Кожны зацікаўлены глядач можа рыхтаваць свае "тэатральныя" пытанні ўжо зараз. І рыхтавацца матэрыяльна да таго, што немагчыма прамінуць.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Культура

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.

Грамадства

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.

Грамадства

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.