Вы тут

Павялічыць эфектыўнасць продажаў калійных угнаенняў праз БКК


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным узмацняць беларуска-расійскае ўзаемадзеянне ў калійнай сферы. Аб гэтым ён заявіў 22 ліпеня на нарадзе па пытаннях рэалізацыі калійных угнаенняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мы імкнёмся ўмацаваць сваю прысутнасць як на традыцыйных для нас, так і на новых, перспектыўных рынках мінеральных угнаенняў, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Разам з расіянамі нам будзе прасцей і лягчэй адстойваць свае інтарэсы".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў маі была створана сумесная беларуска-расійская рабочая група. "Паколькі былі некаторыя праблемы на цяперашнім этапе, няўзгодненыя дзеянні і меркаванні па рабоце ў названай сферы, і гэта ўскладнялася тым, што мы ж не адны працавалі пры рэалізацыі калійных угнаенняў, мы цесна супрацоўнічалі з расіянамі ў гэтай сферы, таму было рашэнне — прыцягнуць, як прынята цяпер гаварыць, незалежных спецыялістаў і прааналізаваць сітуацыю", — сказаў Прэзідэнт. Акрамя таго, Прэзідэнта цікавіць работа на перспектыву: "З'яўляюцца новыя вытворцы калійных угнаенняў, і не толькі ўнутры нашай краіны, але і за яе межамі, якія хацелі б у перспектыве, як яны сёння заяўляюць, працаваць сумесна з намі па рэалізацыі калійных угнаенняў праз БКК".

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што Беларуская калійная кампанія была створана для павышэння эфектыўнасці работы як "Беларуськалія", так і "Уралкалія". Паводле яго слоў, жыццё паказала, што гэта рашэнне было ўзважаным і своечасовым. З моманту свайго з'яўлення кампанія заваявала вялікі аўтарытэт, а дзякуючы якасці прадукцыі з ёй лічацца ўсе партнёры ў свеце. "Але ў апошнія гады ў сферы вытворчасці і рэалізацыі калійных угнаенняў адбываюцца істотныя змяненні, і нам трэба прыняць рашэнне, як дзейнічаць на перспектыву".

Прадстаўнікі беларускай часткі групы сумесна з іншымі зацікаўленымі асобамі, якія прысутнічалі на нарадзе, далажылі кіраўніку дзяржавы аб выніках работы групы. У прыватнасці, беларускім і расійскім бакамі быў падпісаны сумесны пратакол, асноўныя палажэнні якога былі прадстаўлены Прэзідэнту.

Аляксандр Лукашэнка даручыў неадкладна пачаць выкананне дамоўленасцяў, дасягнутых з расійскім бокам па павелічэнні эфектыўнасці продажаў калійных угнаенняў у рамках БКК.

Бакі прыйшлі да пагаднення, што фінансаванне дзейнасці Беларускай калійнай кампаніі будзе ажыццяўляцца ў парытэце 50/50. Акрамя таго, расійскі бок згадзіўся ўзмацніць ролю беларускіх спецыялістаў у кіраванні БКК.

Кіраўніку дзяржавы таксама даложана аб тым, што бакі знайшлі разуменне па праблемных пытаннях, якія стаялі на парадку дня работы БКК, і не пазней як 1 красавіка 2014 года будуць прыняты ўсе рашэнні, якія неабходны для павышэння эфектыўнасці дзейнасці БКК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».