Вы тут

На выхадныя зноў вернецца лета


У аўторак тэрыторыя нашай краіны застаецца пад уплывам атмасферных франтоў цыклону з цэнтрам над Смаленскай вобласцю Расіі, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Таму амаль паўсюдна будуць ісці дажджы, месцамі моцныя, часам навальніцы. У асобных раёнах прагназуецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўдзень ад плюс 14 градусаў па поўдні да 22 цяпла па поўначы Беларусі. Зона паніжанага атмасфернага ціску будзе гаспадарыць у нас і ў сераду. Таму паўсюдна чакаецца кароткачасовы дождж, у асобных раёнах — з навальніцамі, а раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы на сераду 9—16 градусаў, а ўдзень — ад плюс 18 да 24 цяпла.

У чацвер і пятніцу на тэрыторыю краіны завітае больш цёплае паветра. Аднак месцамі будзе ісці кароткачасовы дождж, а часамі навальніцы. Уначы прагназуецца 10—16 цяпла, а ўдзень — плюс 20—26 градусаў.

Паводле папярэдніх разлікаў айчынных сіноптыкаў, у суботу атмасферны ціск пачне павялічвацца, таму невялікія дажджы і навальніцы чакаюцца толькі ў асобных раёнах пераважна на ўсходзе краіны. Тэмпература паветра ўначы на суботу плюс 9—16, а ўдзень — ад 21 цяпла на паўночным усходзе да плюс 28 градусаў на паўднёвым усходзе Беларусі. А вось у нядзелю да нас і ўвогуле вернецца лета. У гэты дзень ападкаў увогуле не прагназуецца. Тэмпература паветра ўначы 9—16 градусаў, а ўдзень сонейка прыгрэе да 23—28 цяпла, па паўднёвым захадзе — нават да плюс 29—31 градуса. Вось так, лета працягваецца...

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.