Вы тут

Новыя тарыфы на міжгародні праезд


Змяняюцца тарыфы на міжгароднія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах (акрамя міжгародніх маршрутаў, пазначаных асобна).

Паводле інфармацыі дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс", яны будуць наступнымі. На звычайных маршрутах: у аўтобусах агульнага тыпу — у памеры 420 рублёў за кіламетр праезду, у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 432 рублі, на хуткасных адпаведна 544 і 564 рублі. Кіламетр праезду на дадатковых рэйсах будзе каштаваць пасажыру: у аўтобусах агульнага тыпу — 566 рублёў, у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 584 рублі. Тарыфы на экспрэсныя маршруты складуць адпаведна 630 і 650 рублёў.

Наступныя тарыфы на аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах на міжгародніх маршрутах за адзін кіламетр праезду вызначаюцца асобна для наступных маршрутаў: "Мінск — Гродна" праз Баранавічы і "Мінск — Слонім" праз Баранавічы — у памеры 358 рублёў; "Мінск — Магілёў" — 384 рублі; "Мінск — Мацькоўцы", "Мінск — Пасадзец", "Мінск — Раванічы", "Мінск — Трабы" — 462 рублі; "Мінск — Пінск" праз Клецк — 440 рублёў; "Мінск — Пінск" праз Баранавічы 300 рублёў. Тарыфы на перавозку дзяцей ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў у рэгулярных зносінах на міжгародніх маршрутах вызначаюцца ў памеры 50 працэнтаў ад кошту. Зніжка не распаўсюджваецца на маршруты, якім прысвоены нумар з сімвалам "К", яны не адносяцца да перавозак транспартам агульнага карыстання. Права на праезд па такім тарыфе даецца на падставе пасведчання аб нараджэнні (дакумента, што сведчыць асобу) ці дакумента, што сведчыць асобу аднаго з бацькоў, у якім маецца адзнака пра дзяцей. Тарыфы на аўтамабільныя перавозкі ў рэгулярных зносінах на міжгародніх маршрутах уводзяцца з 1 жніўня.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».